Зборнік найлепшых песень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборнік найлепшых песень, таксама Альбом найлепшых хітоў, або The Best of (з англ. — «Найлепшае з [творчасці]»), The Very Best of (з англ. — «Самае найлепшае з [творчасці]») і The Best (з англ. — «Найлепшае»), а таксама Greatest Hits (з англ. — «Найвялікшыя хіты») — распаўсюджаная назва музычных альбомаў, якія ўяўляюць сабой зборнікі лепшага матэрыялу (па камерцыйных, мастацкіх ці іншых крытэрыях), створанага тым ці іншым артыстам.[1] Музычныя альбомы могуць таксама называцца Single Collection або ўключаць у свае назвы такія эпітэты, як Gold з англ. — «Залаты»), Classic (з англ. — «Класічны»), Essential (з англ. — «Выбранае») або Ultimate (з англ. — «Канчатковы»), аднак часам яны ўвогуле могуць быць без такіх назваў.

Зноскі

  1. Plummer, Robert. Is the greatest hits album dead?. BBC (2 лютага 2018). Праверана 16 March 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]