Званы Сафіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Званы Сафіі — міжнародны фестываль арганнай музыкі, які праходзіць штогод у Полацку (Беларусь), пачынаючы з 1996 года. Час правядзення — канец кастрычніка — лістапад. Арганізатары форуму — Аддзел культуры Полацкага гарвыканкама, арганістка канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2009): выканаўцы Ганс Хрысціян Хэйн (Данія), Эрык Мац (Германія), Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» (Беларусь), Людміла Голуб і Дзяржаўны струнны квартэт ім. М. І. Глінкі (Расія), Ігар Алоўнікаў і Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, інструментальны ансамбль «Боэм» (Венесуэла).
  • XIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2008): выканаўцы Кацярына Лявонцьева (Расія-Германія), Юлія Тамінен (Фінляндыя), Петэр Оверкерк (Нідэрланды), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), музычная капэла «Санорус», дырыжор — Аляксей Шут (Беларусь).
  • XII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2007): выканаўцы Ганс Хрысціян Хэйн (Данія), Эльжбета Каролак (Польшча), Альберт Візгерхоф (Нідэрланды), Дарыус Гайдукевіч (Польшча), Любоў Шышханава (Расія), Іаган Трумер (Аўстрыя) , Ксенія Пагарэлая і Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор — Пётр Вандзілоўскі.
  • XI Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2006): выканаўцы Раман Перуцкі (Польшча), Ларыса Булава (Латвія), Кацярына Мельнікава (Расія), Яўхім Айххорн (Германія), Ірына Каліноўская (Украіна), Ксенія Пагарэлая (Беларусь) і салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.
  • X Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2005): выканаўцы Йоганн Трумер (Аўстрыя), Аляксандр Арлоў, Аляксандр Фісейскі, Любоў Шышханава і Людміла Голуб (Расія), Канстанцін Шароў, Ксенія Пагарэлая і Уладзімір Неўдах (Беларусь), Алан Сатон (Вялікабрытанія), скрыпачы Вячаслаў Зелін і Аляксей Багамолаў (Беларусь), пры ўдзеле Людмілы Кузняцовай — мецца-сапрана (Расія) і Таццяны Белавусава — сапрана (Беларусь).
  • IX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2004): выканаўцы Людміла Голуб (Расія), Аляксандр Ісакаў (Літва), Маціас Якаб (Германія), Уладзімір Кашуба (Украіна), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), пры ўдзеле Вахита Хызырова — тэнар і Уладзіслава Самойлава — альт (Башкартастан), Аляксандра Ветуха — труба (Расія).
  • VIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2003): выканаўцы Йоганес Гюнтэр Кранер (Германія), Вірджынія Сурвилайте (Літва), Кшыштаў Вилькус (Польшча), Ксенія Пагарэлая і Аляксандр Мільта (Беларусь), Уладзімір Кашуба (Украіна).
  • VII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2002): выканаўцы Магда Чайка (Польшча), Уладзімір Неўдах і Ксенія Пагарэлая (Беларусь), Юрый Сямёнаў (Расія), Кірыл Шмідлін-Трабер (Швейцарыя), Крыстаф Хаузер (Германія), Ігар Алоўнікаў і Мінскі камерны квартэт (Беларусь).
  • VI Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2001): выканаўцы Эш ван Сон (Галандыя), Даля Ятаўтайте (Літва), Кацярына Кофанава, Канстанцін Шароў, Ксенія Пагарэлая (Беларусь), пры ўдзеле Вячаслава Зяленіна — скрыпка (Беларусь), Алена Мюнье — віяланчэль (Францыя).
  • V Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (2000): выканаўцы Яўхім Айххорн (Германія), Алена Бутузова і Кацярына Лявонцьева (Расія), Уладзімір Неўдах (Аўстрыя), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), пры ўдзеле Тэрэзы Чарыевай — арфа (Беларусь) і Вадзіма Новікава — труба (Расія).
  • IV Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (1999): выканаўцы Алег Янчанка (Расія), Ганс Крыстаф Хаузер (Германія), Маціас Якаб (Германія), Манфрэд Таўш і Карын Таўш (Аўстрыя), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), пры ўдзеле Веры Чумачэнка — сапрана і вядучага Святаслава Бэлза (Расія). Адкрываў фестываль юбілейны канцэрт, прысвечаны 60-годдзю народнага артыста Расіі Алега Янчанкі, вядучы — Святаслаў Бэлза.
  • III Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (1998): выканаўцы Алег Янчанка (Расія), Йоганн Трумер (Аўстрыя), Кшыштаў Вількус (Польшча), Дзіяна Энтэне (Літва), Фелікс Пахлатка (Швейцарыя), Ксенія Пагарэлая (Беларусь). На адкрыцці фестываля прагучала прэм'ера сімфоніі № 4 А. Янчанкі «Слова пра паход Ігаравы» ў выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы, вакальнага ансамбля «Камерата» і салістаў Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Дырыжор — Генадзь Праватораў. Вядучы канцэрта — Святаслаў Бэлза.
  • II Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (1997): выканаўцы Яўгена Лісіцына (Латвія), Канстанцін Шароў і Ксенія Пагарэлая (Беларусь), Алег Янчанка (Расія), Ёганес Гюнтэр Кранер (Германія).
  • I Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (1996): выканаўцы Іаган Трумер (Аўстрыя), Алег Янчанка (Расія), Вераніка Вебер (Германія), Міхаіл Павалій (Расія), Ксенія Пагарэлая (Беларусь), пры ўдзеле Алега Алоўнікава — віяланчэль (Беларусь).