Звычайны попаўзень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звычайны попаўзень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sitta europaea Linnaeus, 1758

Падвіды
Гл. тэкст
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563018
NCBI  50251
EOL  1051081

Звычайны попаўзень (Sitta europaea) — невялікая птушка з сямейства попаўзеневых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22,5-27 см. Зверху шэра-блакітны, ніз крэмава-белы з іржавымі бакамі. Праз вока ідзе чорная паласа. Паўночна- і ўсходне-еўрапейскі падвіды з белым нізам цела. У маладых іржавага налёту на баках няма. Часта поўзае па ствалах дрэў уніз галавой або па ніжнім баку галін. Спеў гучны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: ад Еўропы (акрамя поўначы) праз Азію да Сахаліна і Японіі, праз паўночны ўсход Кітая да Паўднёвай Азіі і Індыі; Малая Азія, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка. Насяляе спелыя лісцевыя лясы, а таксама бары і вялікія паркі з лісцевымі дрэвамі, групы дрэў сярод палёў. На поўначы часта хваёвыя лясы. Можа пасяляцца каля чалавечага жылля, узімку карыстаецца кармушкамі. У Альпах даходзіць да 2600 м, на Каўказе — да 1800 м, на Атласе — 1850 м. Звычайны від для Беларусі.

Месцы зімовак у межах гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

У пошуках корму спрытна перасоўваецца па ствалах і галінах дрэў, часцяком уніз галавой ці нават дагары нагамі.

Гняздо ў дупле (часцей за ўсё натуральным або пасля дзятла), шпакоўнях, рэдка ў нары ў ярах або скальных шчылінах. Улётная адтуліна аблеплена глінай або глеем (часам з прымессю гною). Подсціл з няшчыльна ўкладзеных тонкіх кавалкаў сасновай кары з прымессю трэсак і сухога лісця, калі няма сасны — кара бярозы ці іншых лісцевых дрэў.

Яйкі (звычайна 6-9, часам 4-13) з рознымі канцамі, асіметрычныя, белыя з даволі вялікімі, светла-ржава-чырвонымі або чырвона-фіялетавымі плямамі, часта згушчанымі на шырэйшым канцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]