Землетрасенне ў Авеццана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руіны віа Напалі ў Авецана пасля землетрасення

Землетрасенне ў Авецана адбылося 13 студзеня 1915 года і стала адным з самых катастрафічных у гісторыі Італіі. Эпіцэнтр размяшчаўся недалёка ад г. Авеццана ў цэнтральных частках Апенінскага паўвострава. Сіла па шкале Рыхтэра дасягнула 7,5 балаў. Разбурэнням падверглася плошча звыш 1600 квадратных кіламетраў, разбураны былі сотні пасёлкаў і вёсак Цэнтральнай Італіі, размешчаных па лініі ўздоўж разломаў па краі скідной Фучынскай катлавіны, былое возера якой было асушана ў 1876 годзе. Моцная рассечанасць Цэнтральных Апенінаў узмацніла разбурэнні. Штуршкі пры гэтым адчуваліся практычна па ўсім паўвостраве, выклікаўшы хваляванні як на адрыятычным, так і на тырэнскім беразе краіны. Па афіцыйных адзнаках, загінула 32 600 чалавек[1]. Значная колькасць італьянцаў стала бежанцамі, шмат хто пераехаў на поўнач краіны ці эмігрыраваў у Францыю, Аргенціну, Бразілію, Канаду, ЗША[2].

Зноскі