Змрочныя нябёсы
| Змрочныя нябёсы | |
|---|---|
| Dark Skies | |
| |
| Жанры |
кінафантастыка трылер |
| Рэжысёр | Скот Сцюарт |
| Прадзюсары |
Джэйсан Блам Купер Сэм'юэлсан Жанет Брыл |
| Сцэнарыст | Скот Сцюарт |
| У галоўных ролях |
Кэры Расэл Джош Хэмілтан Дакота Гойа Кэйдэн Рокіт Джонатан Сіманс |
| Аператар | Дэвід Бойд |
| Кампазітар | Джозэф Бішара |
| Кінакампанія |
Dimension Films (ЗША) Alliance Films (Канада) |
| Працягласць | 97 хвілін |
| Бюджэт | $ 3.500.000 (ацэнка) |
| Зборы | $ 26.421.7447 |
| Краіна |
|
| Мова | Англійская |
| Год | 2013 |
| IMDb | ID 2387433 |
| Афіцыйны сайт | |
«Змрочныя нябёсы» (англ.: Dark Skies) — амерыканскі трылер 2013 года ў жанры кінафантастыкі, зняты рэжысёрам Скотам Сцюартам. Прэм’ера фільма адбылася 21 лютага 2013 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]«Магчыма, мы адны ў гэтым Сусвеце, а магчыма, і не. Абедзве магчымасці выклікаюць жах» —— цытата Артура Кларка з пачатку фільма
|
Падзеі разгортваюцца вакол сям’і Бэрэтаў: Дэніэла (Джош Хэмілтан), яго жонкі Лэйсі (Кэры Расэл) і іх дзяцей Джэсі (Дакота Гойа) і Сэмі (Кэйдан Рокіт). Дэніэл шукае працу ўжо трэці месяц, а ў Лэйсі, якая працуе рыэлтарам, дрэнна ідуць справы з продажам дамоў.
Сямейныя адносіны робяцца больш напружанымі, бо не хапае грошай на аплату рахункаў. Адначасова з гэтым у доме пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы: хтосьці гармідарыць на кухне, выкідвае прадукты з лядоўні ці робіць з гаспадарчых рэчаў правільныя геаметрычныя формы ў выглядзе дзіўных знакаў. Потым з дома знікаюць усе сямейныя фатаграфіі. Паліцыя падазрае, што нехта ў сям’і пакутуе ад самнамбулізму, і не аказвае рэальнай дапамогі. Дэніэл і Лэйсі намагаюцца дапытаць сваіх дзяцей, і малодшы сын Сэмі прызнаецца, што гэта зрабіў Пясочны чалавек.
На гэтым дзіўнасці не скончваюцца. Дом сям’і Бэрэтаў знянацку атакуюць тры стаі птушак, і санітарныя службы не могуць зразумець прычыну такога масавага самагубства. Дэніэл і Лэйсі пачынаюць пакутаваць ад галаўных боляў, а таксама час ад часу весці сябе дзіўна, губляючы пачуццё часу і кантроль над сабой. З гэтай нагоды Дэніэл усталёўвае камеры сачэння ва ўсіх пакоях дома, каб кантраляваць, хто і калі пранікае ў дом. Тым часам Лэйсі знаходзіць малюнкі Сэмі, на якіх ён намаляваў сябе з гуманоідападобнымі фігурамі. Пасля пошуку аналагічных выпадкаў у Інтэрнэце Лэйсі разумее, што яе сям’я стала ахвярай іншапланетных істот. Але Дэніэл катэгарычна адмаўляецца верыць у такое тлумачэнне да таго моманту, пакуль суседзі не знаходзяць дзіўныя знакі ці выцятыя плямы на целах дзяцей. З гэтага часу Бэрэты знаходзяцца пад пагрозай арышту за гвалт над непаўналетнімі.
Калі Дэніэл прагледжвае запісы з камер, ён бачыць, як гуманоіды наведваюць кожнага ў яго сям’і. Дэніэл і Лэйсі вырашаюць наведаць спецыяліста па кантактах з іншапланецянамі Эдвіна Поларда (Джонатан Сіманс). Полард мяркуе, што гуманоіды прыйшлі за малодшым Сэмі, таму трэба неадкладна абараніць яго. Бацькі вырашаюць абараняцца: Дэніэл купляе стрэльбу, Лэйсі — сабаку. На свята 4 ліпеня Дэніэл блакуе ўсе вокны ў доме, але гэта не спыняе іншапланетных істот. У той жа вечар гуманоіды пранікаюць у дом і, нягледзячы на супраціўленне бацькоў, забіраюць не малодшага Сэмі, а старэйшага Джэсі.
Праз тры месяцы Дэніэл і Лэйсі жывуць у новым доме і з’яўляюцца падазраванымі ў знікненні свайго старэйшага сына. Лэйсі разбірае рэчы Джэсі і раптам знаходзіць яго дзіцячыя малюнкі, дзе намалёваны такія ж істоты, як і на малюнках Сэмі. У той жа час уокі-токі Сэмі сам сабой уключаецца, і чуецца, як Джэсі кліча брата па імені.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Кэры Расэл | Лэйсі Бэрэт |
| Джош Хэмілтан | Дэніэл Бэрэт |
| Дакота Гойа | Джэсі Бэрэт |
| Кэйдэн Рокіт | Сэмі Бэрэт |
| Джонатан Сіманс | Эдвін Полард |
| Л.Дж. Бэнэт | Кевін Рэтнэр |
| Рыч Хатчмэн | Майк Джэсап |
| Міндзі Крайст | Карэн Джэсап |
| Эні Тармэн | Шэлі Джэсап |
| Джэк Уошбэрн | Бобі Джэсап |
| Рон Астроў | Рычард Кляйн |
Здымкі і пракат
[правіць | правіць зыходнік]Фільм здымаўся ў Каліфорніі, у асноўным у Лос-Анджэлесе і Валенсіі. Сцэнарый быў напісаны Скотам Сцюартам за шэсць тыдняў, а сама стужка была знята менш чым за месяц. Здымкі доўжыліся з 3 па 31 жніўня 2012 года. Прэм’ера фільма адбылася ў Расіі 21 лютага 2013 года, а на наступны дзень у ЗША. Першы тыдзень у пракаце прынес фільму $8.189.166 і агульнае шостае месца, але ўжо на трэцім тыдні ён выпаў з дзясяткі. Агулам фільм пратрымаўся ў пракаце 13 тыдняў і зарабіў $17.411.930 ў ЗША.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Змрочныя нябёсы» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

- Змрочныя нябёсы на сайце «AllMovie» (англ.)

- «Змрочныя нябёсы» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (рэйтынг 39 % па выніках 77 водгукаў)
