Зоф’я Дабрынская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зоф’я Дабрынская
Дата нараджэння: 14 красавіка 1904(1904-04-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1992

Зоф'я (Соф'я, Зося) Дабрынская (дзяв. Корсак; 14 красавіка 1904, Рыга — 1992) — педагог, беларуская грамадская дзеячка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве жыла ў Бардзілавічах, што на Віцебшчыне. Тут яе маці, Леванціна Корсак, у 1905 вяла нелегальную беларускую школку.

Скончыла ў Вільні гімназію імя А. Міцкевіча (1927) і настаўніцкую семінарыю, працавала школьнай настаўніцай на Віленшчыне. У 1933 выйшла замуж і пераехала ў Варшаву.

Падчас нацысцкай акупацыі, у канцы 1940, Зоф'я Дабрынская завязала кантакт з беларускім палітычгым дзеячам Янам Станкевічам, які намовіў яе ўступіць у Партыю беларускіх нацыяналістаў, дзе яна атрымала псеўданім «Ціна», ды адначасова — і ў СУБ-АК, каб наладзіць кантакт з польскім падполлем. Увесну 1941 яна трапіла ў Бюро інфармацыі і прапаганды (БІП) Галоўнага Камандавання АК дзякуючы рэкамендацыі графіка Гайкоўскага. У БІПе З. Дабрынская працавала ва ўсходнім нацыянальным сектары пад кіраўніцтвам Уладзіслава Тамкевіча («Кшыштафа»), дзе ёй даручылі беларускія справы. Там дзейнічала пад псеўданімам «Ева». Адначасова брала ўдзел і ў канспіратыўных сходах на кватэры Станкевіча.[1] Працавала ў беларускай школе ў Варшаве (1942—1943).

Аўтарка падручнікаў для беларускіх пачатковых школ на бацькаўшчыне. На працягу 1941-42 г. апрацавала 7 падручнікаў: два лемантары (кірыліцай і лацінкай), чытанку для II класа і чатыры арыфметычных задачнікі для І-IV класаў.[2] Частка з гэтых прац была надрукавана на працягу 1942-43 г. (у Празе, Мінску, Рызе).

Пасля вайны некалькі год жыла і настаўнічала ў Альштыне, у 1950 вярнулася ў Варшаву, працавала ў галіне адукацыі. 3 1961 — член Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

Зноскі

  1. Туронак. Вацлаў Іваноўскі…
  2. Туронак. Беларуская кніга…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Школа на Свентаерскай вуліцы // Беларускі каляндар на 1978 г. — Беласток: БГКТ, 1978.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мн., 2006. ISBN 985-6530-40-7 (бел.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]