Зубачыстка
Зубачыстка — завостраная палачка (драўляная, бамбукавая або пластмасавая), прызначаная для выдалення рэшткаў ежы, якія затрымаліся паміж зубамі. Часта падаецца ў рэстаранах у канцы трапезы.
Самае старажытнае сведчанне выкарыстання зубачыстак навукоўцы выявілі, даследуючы выкапнёвую сківіцу Homo antecessor, старажытнага чалавека, які жыў 1,2 мільёна гадоў таму. Паміж зубамі былі выяўленыя драўняныя валокны, што, па словах навукоўцаў, сведчыць аб тым, што старажытныя людзі карысталіся кавалачкамі дрэва ў якасці зубачыстак.
Раней зубачысткі таксама рабілі з срэбра і нават каменя. Напрыклад, персанаж старажытнарымскага рамана «Сатырыкон» (I стагоддзе н. э.) Трымалхіён на балі калупае ў зубах срэбнай зубачысткай, а ў ісламскіх краінах зубачысткі робяць з халцэдону.
У 1872 годзе Сілас Нобле і Дж. П. Кулі запатэнтавалі першую машыну для вытворчасці зубачытак.