Зубы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Набор зубоў чалавека

Зубы — утварэнні, якія складаюцца ў асноўным з цвёрдых тканак, прызначаныя для першаснай механічнай апрацоўкі ежы. У жывёл таксама выкарыстоўваецца ў якасці зброі для абароны і нападу або пагрозы (ашчэр).

У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэнні гукаў пры размове, а таксама з'яўляюцца важнай часткай шырокай усмешкі.

Будова і склад чалавечага зуба

Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нервамі і крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозніваюць малочныя і пастаянныя зубы, з іх 8 секачоў[1], 4 іклы, 8 перадкутніх[2] і 8—12 кутніх зубоў[3]. У дзяцей малочныя зубы пачынаюць праразацца ва ўзросце ад 3 месяцаў}. У перыяд ад 6 да 12 гадоў малочныя зубы паступова замяняюцца сталымі. Малочных зубоў усяго 20: 8 секачоў, 4 іклы і 8 кутніх.

У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковыя, звышкамплектныя зубы (як малочныя, так і пастаянныя).

Функцыі зубоў[правіць | правіць зыходнік]

Па асноўнай функцыі зубы дзеляцца на 4 тыпы:

  • Секачы — пярэднія зубы, якія праразаюцца першымі ў дзяцей, служаць для захоплівання і разразання ежы.
  • Іклы — конусападобныя зубы, якія служаць для раздзірання і ўтрымання ежы.
  • Перадкутнія (перадкарэнныя ці малыя карэнныя)
  • Кутнія (карэнныя) — заднія зубы, якія служаць для расцірання ежы, маюць тры вяршка на верхняй сківіцы і два — на ніжняй[4].

Захворванні зубоў[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.svaboda.org/a/26939028.html Папка ці тэчка. Кутні зуб - гэта каторы?
  2. https://www.svaboda.org/a/26939028.html Папка ці тэчка. Кутні зуб - гэта каторы?
  3. https://www.svaboda.org/a/26939028.html Папка ці тэчка. Кутні зуб - гэта каторы?
  4. https://www.svaboda.org/a/26939028.html Папка ці тэчка. Кутні зуб - гэта каторы?