Зёйдэрзе
Выгляд
(Пасля перасылкі з Зёйдэрзэ)
Зёйдэрзе | |
---|---|
нідэрл. Zuiderzee | |
52°50′ пн. ш. 5°20′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўночнае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 5 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зёйдэрзе (нідэрл.: Zuiderzee) — заліў у Паўночным моры ў паўночна-заходняй частцы Нідэрландаў. Меў памеры каля 100 км у даўжыню і больш за 50 км у шырыню, найбольшыя глыбіні 4 - 5 метраў, плошча паверхні 5000 км².
Утварыўся ў 1282 у выніку апускання і затаплення сушы. Аддзелены ад мора Заходне-Фрызскімі астрававамі. У XX стагоддзі большая частка заліва была адгароджана дамбай ад Паўночнага мора. У 1932 падзелены шлюзаванай дамбай на залівы Вадэн-Зе на поўначы і Эйселмер. Апошні атрымаў назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў заліў. Рака Эйсел з'яўляецца рукавом-эстуарыем Рэйна.
Вядуцца работы па асушэнні заліва Эйселмер (асушана каля 1650 км³). Паверхня польдэра (560 км²) выкарыстоўваецца з 1980.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Музей Зёйдэрзэ, прысвечаны гісторыі і культуры былога заліва. (англ.)