Казка
Appearance
(Пасля перасылкі з Казкі)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/D%C3%A4umling.jpg/200px-D%C3%A4umling.jpg)
Казка — жанр літаратурнай творчасці.
Казка фальклорная — эпічны жанр вуснай народнай творчасці: празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклоры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклору (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклор супрацьстаіць «пэўнаму» фальклорнаму апавяданню — неказачнай прозе (напрыклад, міф, быліна, гістарычная песня, духоўны верш, легенда, дэманалагічныя апавяданні, паданне, былічка).
Казка літаратурная — эпічны жанр: арыентаваны на выдумку твор, цесна звязаны з народнай казкай, але, у адрозненне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, не існаваў да публікацыі ў вуснай форме і не меў варыянтаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Людзей слухай, а свой розум май // Беларускія народныя казкі. — Мн.: Выдавецтва «Юнацтва», 1988, 207 с.
- А. К. Сержпутоўскі. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. — Мн.: Выдавецтва «Універсітэцкае», 2000, 270 с.