Міф
Міф (грэч. μυθοζ) — сакральнае апавяданне, змест якога ўвасоблены ў пэўным вобразе (міфалагічны вобраз), і мае сімвалічны характар.
Міфы былі вядомыя яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, дзе так называлі сказы пра багоў і герояў. Сучаснай навукай рысы апавядальнасці (наратыўнасці) формы, сакральнасці зместу і сімвалічнасці вобразаў прызнаюцца ўніверсальнымі для міфаў, але наогул, існавала і існуе вялікая колькасць разнастайных падыходаў да вывучэння міфаў, і, адпаведна, вялікая колькасць канцэпцый міфа. Навуковым вывучэннем міфаў з XIX—XX ст. займаецца міфалогія.
Міф як форма свядомасці
[правіць | правіць зыходнік]Міфалогія — форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які захаваўся з архаічных часоў; знаходзіць выяўленне не толькі ў мастацтве, але і ў палітыцы, ідэалогіі, рэкламе.
У цэлым для міфа, які існуе ў наратыўнай форме, характэрна:[1]
- сакралізацыя часу першастварэння;
- нераздзеленасць вобраза і значэння;
- усеагульнае адухаўленне і персаніфікацыя;
- моцная сувязь з рытуалам;
- цыклічная мадэль часу;
- метафарызм;
- сімвалізм;
- сінтэтызм, дзякуючы якому з міфалогіі генетычна паходзяць філасофія, рэлігія, мастацтва, нават навука;
- гармонія, цэласны і ў многім эстэтычны падыход да свету.
Мастацкая міфалагізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Міфы — сюжэты, што выяўляюць розныя аспекты чалавечай самасвядомасці, а сюжэтнасць мае непасрэднае дачыненне да мастацкай слоўнай творчасці, шмат якіх жанраў фальклору і мастацкай літаратуры.
Тыпы мастацкай міфалагізацыі наступныя:[2]
- Стварэнне сваёй арыгінальнай сістэмы міфалагем. Характэрна ў асноўным для пісьменнікаў-рамантыкаў (Адам Міцкевіч, Мікалай Гогаль, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Янка Купала).
- Аднаўленне глыбінных міфасінкрэтычных структур мыслення, напрыклад, ваўкалацтва, двойніцтва персанажаў (Фёдар Дастаеўскі, Генрык Сянкевіч, Ян Баршчэўскі).
- Рэканструкцыя старажытных міфалагічных сюжэтаў, іх сучасная інтэрпрэтацыя (біблейскія сімвалы ў Міхаіла Булгакава, Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава).
- Увядзенне асобных міфалагічных матываў і персанажаў, узбагачэнне канкрэтна-гістарычных вобразаў універсальным сэнсам (Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Алесь Наварыч).
- Паказ-аднаўленне фальклорных і этнічных пластоў нацыянальнага быцця, дзе яшчэ захаваліся элементы міфалагічнага светасузірання (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вольга Іпатава).
- Прытчавасць, лірыка-філасофская медытацыя, арыентаваная на архетыповыя канстанты чалавечага і прыроднага быцця: дом, хлеб, дарога, вада, любоў і г.д. (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, сучасныя пісьменнікі постмадэрнізму).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5.
- Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.
- Беспамятных Н. Мифология: введение в теорию мифа / Николай Беспамятных. — Минск: ООО ФУАинформ, 2004. — 240 с. ISBN 985-6564-84-0. С.13—15.}}
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міфы і паданні розных народаў (руск.)