Казімір Антонавіч Ясевіч
Казімір Антонавіч Ясевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1813 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня (9 лютага) 1888 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Званні | Акадэмік Імператарскай акадэміі мастацтваў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір Антонавіч Ясевіч (1813 — 28 студзеня (9 лютага) 1888) — мастак, акадэмік гістарычнага і партрэтнага жывапісу Імператарскай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1813 г. у шляхецкай сям’і Віленскай губерні. З дзяцінства палюбіў маляванне, займаўся пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў, і, дасягнуўшы 18-гадовага ўзросту, сам стаў выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі і гарадскім вучылішчы ў Магілёве. Быў дапушчаны да ўступнага экзамену ў Імператарскую Акадэмію майстэрстваў (1833) і ў лік яе штатных вучняў за казённы рахунак. Скончыў курс Акадэміі мастацтваў (1836) са званнем свабоднага мастака і тады ж атрымаў ад Акадэміі малы сярэбраны медаль за напісаны ім з натуры партрэт каноніка Гінціла.
У 1842 годзе крытык Рамуальд Падбярэзскі пісаў пра мастака:
Казімір Ясевіч, з Беларусі, Магілёўскай губерніі. Жыццё яго было настолькі разнастайным, столькі ў ім было нечаканасцей і пераходаў, што сабраўшы ўсе дэталі яго жыцця пісьменнік з талентам Лесажа мог бы напісаць другога «Жыля Блаза ». Прайшоўшы розныя шляхі, нарэшце ён паддаўся натуральнаму таленту, які адолеў усе перашкоды, і ў 1834 годзе паступіў у мастацкую акадэмію. Толькі тады ён пераключаецца на маляванне і стварае партрэты прыватных асобаў, над якімі асабліва не рупіцца і не губляе шмат часу, нядаўна у Кранштаце ён распісваў вобраз для царквы. Мастак гэты свайго роду арыгінальны[1].
Быў узведзены у званне акадэміка (1859)[2] за выкананы ім з натуры партрэт генерал-ад’ютанта графа Остэн-Сакена , за шматгадовыя працы на мастацкай арэне і за працу па адукацыі многих вучняў, з якіх некаторыя да гэтага часу праславіліся сваімі творамі.
Нягледзячы на свае недастатковыя для яго вялікай сям’і сродкі, Ясевіч аддаў сваю кватэру ў распараджэнне «вучылішча жывапісу», якое бясплатна змяшчалася ў яго на працягу 30 гадоў, і, акрамя таго, размяшчаў у сябе трох вучняў, якія вучыліся ў Акадэміі. Ясевіч працаваў настаўнікам малявання ў 2-й і 3-й Пецярбургскіх гімназіях. У 1840-х гадах, па даручэнні Акадэміі мастацтваў і судовага ведамства, быў ацэншчыкам мастацкіх твораў, якія выстаўляліся для продажу за даўгі. Акрамя партрэтнага жывапісу займаўся таксама і рэстаўрацыяй старадаўніх карцін, сапсаваных часам. Гэтак, па запрашэнню будаўнічай канторы міністэрства Імператарскага двара ён аднаўляў карціны ў Вялікім Царскасельскім палацы, Эрмітажы, у палацы вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага (рэстаўрыраваў плафон Ружовай залы — сюжэт «Суд Парыса») і ў галерэях вядомых калекцыянераў мастацтва: князёў Д. А. Лабанава-Растоўскага, А. Б. Куракіна і іншых. Ясевіч пісаў таксама абразы для Канеўскага манастыра, для цэркваў ваенных шпіталяў у Араніенбауме , Пецяргофе, Пскове, для інстытутаў Смольнага і глуханямых і для Уладзімірскага (на Петербургскім баку) сабора.
З арыгінальных твораў Ясевіча адзначаюцца: «Напалохала птушак», «Марскі бераг» і «Ноч пры святле месяца». Апошнія гады свайго жыцця Ясевіч дажываў далёка ад усялякіх мастацкіх цікавасцяў і памёр у беднаце ў 1888 годзе[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэт невядомага
-
Партрэт невядомай у фатэлі.
-
Партрэт маладога чалавека
-
Партрэт афіцэра
-
Партрэт невядомай
Зноскі
- ↑ Podbereski, Romuald. «O niektórych artystach, którzy już wyszli albo jeszcze się kształcą w Akademij Sztuk Pięknych w S. Petersburgu», Tygodnik Petersburski, cz. 2: 69 (1842): 475—477.
- ↑ С. Н. Кондаков . Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914. — Спб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 (Часть биографическая). — С. 237.
- ↑ РБС. Ясевич, Казимир Антонович // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб., 1913. — Т. 25: Яблоновский — Фомин. — С. 190—191.
- Нарадзіліся ў 1813 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губерні
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1888 годзе
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Мастакі Расійскай імперыі