Какаду Гофіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Какаду Гофіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua goffiniana Finsch, 1863

Сінонімы
  • Cacatua goffini
  • Kakatoe goffini
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  714024
NCBI  12983
EOL  1041122

Какаду Гофіна (Cacatua goffiniana, сін. Cacatua goffini, Kakatoe goffini) — птушка сямейства какаду.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найбольш дробных прадстаўнікоў сямейства. Яго памер не перавышае 30 см; вага — 300—400 г. Афарбоўка апярэння белая, аброць светла-ружовая, унутраны бок махавых і рулявых пёраў бледна-жоўтага колеру. Чуб круглы, з маленькіх пёраў чырвонага колеру. Бяспер'евая зона вакол вачэй блакітнага або светла-шэрага колеру. Праз лоб паміж вачыма праходзіць светла-аранжавая паласа. Дзюба светлая, касцянога колеру. У самак радужка чырвона-карычневая, у самцоў — чорная.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Жыве на астравах Танімбар (Інданезія).

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Засяляюць высакаствольныя субтрапічныя і трапічныя лясы.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуюцца ў дуплах дрэў. У кладцы 2-3 яйкі. Яйкі выседжваюць абодва бацькі: самка ноччу, самец днём.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dieter Hoppe: Kakadus — Lebensweise, Haltung und Zucht, Eugen Ulmer Verlag, Stuttgart 1986, ISBN 3-8001-7155-4