Каларадскі ўніверсітэт у Дэнверы
Выгляд
| Каларадскі ўніверсітэт у Дэнверы | |
|---|---|
| англ.: University of Colorado Denver | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Colorado Denver |
| Заснаваны | 1912 |
| Рэарганізаваны | 1973 |
| Студэнты | 24 723[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Дэнвер, Каларада, ЗША |
| Сайт | ucdenver.edu |
Каларадскі ўніверсітэт у Дэнверы (англ.: University of Colorado Denver) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэнвер у штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваная ў 1912 годзе як філіял Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры, вучэльня атрымала статус універсітэта і стала незалежнай установай у 1973 годзе. Універсітэт сёння з'яўляецца буйнейшым даследчым універсітэтам у штаце і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Каледжы і школы ўніверсітэта прапануюць больш магістарскіх праграм, чым любая іншая ўстанова адукацыі ў штаце.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі і планавання
- Каледж мастацтваў і медыяў
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі і развіцця чалавека
- Каледж інжынерыі, дызайну і камп'ютарных навук
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Школа грамадскіх спраў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каларадскі ўніверсітэт у Дэнверы- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы