Каляндар бербераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каляндар бербераў — гадавы каляндар, які выкарыстоўваецца берберамі ў Паўночнай Афрыцы. Гэты каляндар таксама вядомы на арабскай мове пад назвай فلاحي fellāḥī «сельскагаспадачы» альбо عجمي ajamī «не арабскі». Ён выкарыстоўваецца для кіравання сезоннымі сельскагаспадарчымі работамі.

Назвы месяцаў у сучасным календары бербераў з'яўляюцца вытворнымі ад назваў месяцаў антычнага Юліянскага календара альбо Грыгарыянскага календара.

Месяцы[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны каляндар бербераў складаецца з 4 сезонаў з 3 месяцамі ў кожным сезоне. Адпаведныя беларускія формы (Грыгарыянскі каляндар выкарыстоўвае такія ж назвы месяцаў) прыведзеныя ў тлумачэнні ніжэй.

  • Tagrest: зіма.
  1. Jember (снежань): з 14 снежня да 13 студзеня;
  2. Yennayer (студзень): з 14 студзеня да 13 лютага;
  3. Furar (люты): з 14 лютага да 13 сакавіка.
  • Tafsut: вясна.
  1. Meghres (сакавік): з 14 сакавіка да 13 красавіка;
  2. Ibrir (красавік): з 14 красавіка да 13 мая;
  3. Mayyu (май): з 14 мая да 13 чэрвеня.
  • Iwilen: лета.
  1. Yunyu (чэрвень): з 14 чэрвеня да 13 ліпеня;
  2. Yulyu (ліпень): з 14 ліпеня да 13 жніўня;
  3. Ghust альбо Awussu (жнівень): з 14 жніўня да 13 верасня.
  • Amewan: восень.
  1. Shtember (верасень): з 14 верасня да 13 кастрычніка;
  2. Tuber (кастрычнік): з 14 кастрычніка да 13 лістапада;
  3. Wamber (лістапад): з 14 лістапада да 13 снежня.

Новы год[правіць | правіць зыходнік]

Yennayer 1 (звычайна называецца «Yennayer») адзначаецца як берберскі Новы год. Ён адзначаўся 12, 13 альбо 14 студзеня часовымі вясковымі жыхарамі яшчэ з невядомых часоў. Ёсць падставы меркаваць, што святкаванне берберамі Новага года зарадзілася яшчэ ў старажытнасці, але ўпэўненасці ў канкрэтнай даце першага святкавання пакуль няма.

Берберскі Новы год вядомы як «Сельскагаспадарчы новы год» у Магрыбе. Па гэтай прычыне ён таксама адзначаецца пэўнымі арабамоўнымі плямёнамі ў Магрыбе. Там захаваліся пэўныя берберскія традыцыі, але без захавання берберскай мовы.

Сёння святкаванне берберскага Новага года падтрымліваецца і заахвочваецца з культурных і палітычных прычын. У 2008 годзе Лівія афіцыйна адзначала берберскі Новы год. Берберскія актывісты Лівіі сцвяджаюць, што Кадафі маніпуляваў святкаваннем берберскага Новага года на сваю карысць.

Эра[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе парыжская група па вывучэнні бербераў пад назвай «Académie berbère» зацвердзіла каляндарную эру для берберскага календара, прывязаную да часоў кіравання егіпецкага фараона Шэшонка I у 10 стагоддзі да н.э., які быў вызначаны групай як першы выдатны бербер у гісторыі (паводле звестак ён паходзіў з Лівіі).

Académie berbère прызначыла нулявы год як 950 да н.э. (найбольш шырока меркаваны год пачатку кіравання Шэшонка I), што дазваляе зручна пераводзіць нумары года па Грыгарыянскім календары проста дадаючы 950. Такім чынам, 2000 год быў 2950 годам па гэтай сістэме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]