Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя

Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей — музей, створаны ў г.Калінкавічы паводле рашэння Калінкавіцкага гарвыканкама ад 26 сакавіка 1991 г. Адкрыты для наведвальнікаў 14 студзеня 1994 г. Музеем кіравалі Р.С.Атаманава, В.А.Арцёмава. З 1996 г. дырэктар Р.І.Кандрацюк.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 3144 адзінкі захоўвання, навукова-метадычны — 3074 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 170 м², выставачнай залы — 150 м².

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 залах, дзе знаходзіцца больш за 200 прадметаў і дакументаў. У зале «Прырода роднага краю» сабрана інфармацыя пра Калінкавіцкі раён — пра глебу, ландшафт, прыродныя асаблівасці, раслінны і жывёльны свет, змешчана карта Калінкавіцкай зямлі.