Калінкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Калінкі, або салодкая гарэлка — абрад у традыцыйным беларускім вяселлі, непасрэдна звязаны з першай шлюбнай ноччу маладых.

У ХІХ і пачатку ХХ ст. гэтым абрадам правяралі маладую, ці захавала яна цноту да вяселля. Калі захавала, дык праводзілася ўрачыстае распіванне салодкай гарэлкі з галінкай каліны. А прыданкі мелі права скакаць на лавах і паламаць іх. Калі яна не захавала цноту, то галоўнаму свату альбо маці нявесты вешалі на шыю хамут і частавалі горкай гарэлкай. Спявалі і адпаведныя песні нецэнзурнага зместу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семен Борис. Калинки // Неман № 4, 1976.