Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес | |
---|---|
англ.: California State University, Dominguez Hills | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Dominguez Hills |
Заснаваны | 1960 |
Студэнты | 18 687[1] і 14 758[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Карсан, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csudh.edu |
![]() |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес (англ.: California State University, Dominguez Hills) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Карсан у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца адным з самых этнічна і эканамічна разнастайных універсітэтаў на захадзе ЗША. Тут навучаецца найбольшая колькасць і працэнт афраамерыканскіх студэнтаў з усіх устаноў сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кампус вучэльні размешчаны на гістарычным ранча Сан-Пэдра. Зямля кампуса знаходзілася ў бесперапынным валоданні сям'і Дамінгес на працягу сямі пакаленняў: ад яе атрымання Хуанам Хасэ Дамінгесам ў 1784 годзе да набыцця зямлі штатам Каліфорнія для патрэб універсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж бізнес-адміністравання і дзяржаўнай палітыкі
- Каледж адукацыі
- Каледж бесперапыннай і прафесійнай адукацыі
- Каледж прыродазнаўчых і паводніцкіх навук
- Каледж здароўя, сацыяльнага абслугоўвання і медсястрынства
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы