Камень (адзінка вымярэння)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Камень - адзінка масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў у рознічным гандлі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. 3 XIV ст. найбольш ужываліся аўстрыйскі (11,203 кг) і прускі (для лёгкіх рэчываў 5,145 кг, для цяжкіх 10,290 кг) камень. Пры уніфікацыі мер і вагаў соймам 1764 г. для ВКЛ прыняты кракаўскі, або каронны, камень (32 варшаўскія фунты, каля 13,967 кг). Канстытуцыя ВКЛ 1766 прыраўняла літоўскі камень да 40 літоўскіх фунтаў, або 14,993 кг у вагавай сістэме XIX ст. Літоўскі камень кляйміўся скарбовым гербам, рабіўся, але не стаў агульнаабавязковай мерай. Тагачасны цэнтнер змяшчаў 5 каменяў. У канцы XIX ст. літоўскі камень складаў 36 рускіх фунтаў і 17,5 лота (14,966 кг). Як мера ўзважвання штучных цяжкіх тавараў камень суіснаваў побач з мерамі сыпкіх рэчываў да канца XIX — пачатку XX ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baranicki M.A. O miarach prawnych i zwyczajowych w Posce // Wszechświat. - 1883. - № 44. - S.; № 45. - S.
  • Volumina Legum. Tomus 7: ab anno 1764 ad annum 1768. Acta reipublicae continens. - Petersburg: Nakł. i druk. J. Ohryzki, 1860.
  • Горбачевский, Н.И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного Края и Царства Польского. - Вильна: Типография А.И.Зака, 1874.
  • Скурат, К.У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К.У.Скурат. - Мн.: Навука і тэхніка, 1974.