Камітэт 300. Тайны сусветнага ўрада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камітэт 300. Тайны сусветнага ўрада (англ.: The Conspirators' Hierarchy: The Committee of 300) — скандальная кніга Джона Коўлмана (паводле яго ўласнага сцвярджэння — былога супрацоўніка брытанскіх спецслужбаў). Выдадзена ў 1992 годзе. Выкладае з канспіралагічных пазіцый тэму сусветнага ўрада.

«Камітэт 300» выступае як вярхоўны кантралюючы орган, які, па меркаванні аўтара, кіруе светам з 1897 года. Мэтай загадзя сканструяванага плана з'яўляецца стварэнне адзінага ўніфікаванага свету і адзінага сусветнага ўрада. Усё духоўнае жыццё засяродзіцца ў рамках адной царквы, якая тайна ўжо дзейнічае з 1920 года. Па асноўных кірунках ужо вядуцца сакрэтныя даследаванні і распрацоўкі ў тайных лабараторыях сусветнага ўрада.

Паводле інфармацыі Коўлмана, у «Камітэт 300» уваходзяць самыя ўплывовыя палітыкі, як, напрыклад, Джордж Буш, амаль усе каралеўскія дамы Еўропы, а таксама Дэвід Ракфелер і іншыя буйныя фінансісты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]