Кангемозэ
Кангемозэ мезаліт | ||||
---|---|---|---|---|
Лакалізацыя | Скандынавія | |||
Датаванне | 6000 — 5200 да н.э. | |||
Тып гаспадаркі | паляванне і рыбалоўства | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культура Кангемозэ (каля 6000 — 5200. да н. э.) — мезалітычная археалагічная культура паляўнічых і збіральнікаў на поўдні Скандынавіі, папярэднік культуры Эртабёле і пераемнік культуры Маглемозэ. На поўначы межавала са скандынаўскімі культурамі Нёствет-Ліхульт .
Сярод характэрных знаходак — доўгія крэмневыя абломкі, якія выкарыстоўваліся для вырабу характэрных рамбічных наканечнікаў стрэл, скрабкоў, свердзелаў і г д. Таксама знойдзены мікраліты, нярэдка аздобленыя геаметрычным узорам, якія выкарыстоўваліся як лёзы кінжалаў. Каменныя сякеры вырабляліся з розных камянёў, іншыя інструменты таксама рабіліся з рагоў і костак.
Гаспадарка была заснавана на паляванні на марала, казулю і дзіка, а таксама рыбалоўстве ў прыбярэжных рэгіёнах.
Прадстаўнікі дадзенай культуры з’яўляліся носьбітамі гаплагрупы I1[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Damm: Dänemarks Ur — und Frühgeschichte im Museum Moesgård. 1993 Ǻrhus ISBN 87-87334-21-6