Перайсці да зместу

Кандрацьеўскі праспект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандрацьеўскі праспект
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 3,7 ± 0,1 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кандрацьеўскі праспект — адна з цэнтральных магістралей Калінінскага раёна Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Арсенальнай вуліцы да праспекта Мечнікава. Нумарацыя дамоў — ад Арсенальнай вуліцы.

Гісторыя назвы

[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі ад прозвішча ўладальніка сядзібы «Палюстрава» графа А. Р. Кушалева-Безбародкі праспект атрымаў назву Безбародкінскі або Безбародкіна. 26 снежня 1918 года праспект быў перайменаваны ў гонар камісара часоў грамадзянскай вайны Аляксандра Кандрацьева (1900—1918, пахаваны на Багаслоўскіх могілках). На доме № 1 усталяваная мемарыяльная дошка, а ў скверы каля дома ў 1958 годзе быў усталяваны помнік. Да 1925 года назва праспекта існавала ў форме праспект Кандрацьева.

Праспект быў пракладзены ў другой палове XVIII стагоддзя, падчас добраўпарадкавання тэрыторыі сядзібы «Палюстрава».

У 1901—1902 гадах на рагу Безбародкінскага праспекта і Цімафееўскай вуліцы (цяпер вуліца Ватуціна) была пабудавана капліца св. Аляксандра Неўскага (архітэктар Ю. К. Рэйнер). Разбурана ў 1930-х гадах.

У 1928—1931 гадах на ўчастку, абмежаваным Кандрацьеўскім праспектам, вуліцай Жукава, Чычурынскім завулкам і Палюстраўскім праспектам, быў пабудаваны Кандрацьеўскі жыллёвы масіў.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1