Канструяванне прыкмет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канструяванне прыкмет — працэс стварэння і трансфармавання прыкмет[en] (характарыстык, атрыбутаў, уласцівасцей) на аснове сырых даных для выкарыстання ў мадэлях машыннага навучання. Пры канструяванні прыкмет выкарыстоўваюцца як вынікі аналізу даных[en], так і веды ў прадметнай галіне[1][2].

Канструяванне прыкмет можа ўключаць дыскрэтызацыю[en] непарыўных прыкмет, раскладанне і трансфармацыю (лагарыфмаванне, караняванне, квадратаванне і г.д.), камбінаванне створаных раней прыкмет для атрымання новых і маштабаванне[en] (стандартызацыя і нармалізацыя[en])[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. What is Feature Engineering? - Feature Engineering Explained - AWS (англ.).
  2. What is Feature Engineering? Definition and FAQs (англ.).
  3. Three Levels of ML Software (англ.). ML Ops: Machine Learning Operations. Праверана 15 снежня 2023.