Канстытуцыйны рэферэндум у Італіі (2016)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Італьянскі канстытуцыйны рэферэндум
Ці падтрымліваеце вы тэкст канстытуцыйнага закона ў дачыненні да «Палажэнняў аб пераадоленні роўнага бікамералізму, скарачэнні колькасці членаў парламента, абмежаванні бягучых выдаткаў устаноў, ліквідацыі Нацыянальнага савета па пытаннях эканомікі і працы і пераглядзе V раздзела II часткі Канстытуцыі», адобраны парламентам і апублікаваны ў «Official Gazette №88» 15 красавіка 2016 года?
Вынікі
Так ці не Галасоў Працэнт
Не 19 419 507 59.11%
Так 13 432 208 40.89%
Сапраўдных галасоў 32 851 715 98.82%
Несапраўдных галасоў 392 130 1.18%
Усяго галасоў 33 243 845 100.00%
Яўка 65.48%
Электарат 50 773 284
Вынікі паводле правінцый
2016 constitutional referendum results by province (Italy).png
     За     Супраць
На карце больш цёмныя адценні колераў паказваюць большы перавес. Галасы, аддадзеныя за мяжой у чатырох замежных выбарчых акругах Парламента Італіі, адлюстроўваюцца ў левым ніжнім куце.

Канстытуцыйны рэферэндум прайшоў у Італіі ў нядзелю 4 снежня 2016 года. Выбаршчыкам было прапанавана ўхваліць канстытуцыйны закон, які ўносіць папраўкі да Канстытуцыі Італіі, рэфармуе Парламент Італіі, а таксама падзяляе паўнамоцтвы паміж дзяржавай, рэгіёнамі і іншымі адміністрацыйнымі ўтварэннямі.

Законапраект, вылучаны прэм'ер-міністрам Матэа Рэнцы і ягонай левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй, быў упершыню прадстаўлены ў Сенаце 8 красавіка 2014 года. Пасля таго, як Сенат і Палата дэпутатаў унеслі некалькі паправак да прапанаванага законапраекта, ён атрымаў першае адабрэнне 13 кастрычніка 2015 года ў Сенаце і 11 студзеня 2016 года ў Палаце дэпутатаў і канчатковае зацверджанне 20 студзеня 2016 года ў Сенаце і 12 красавіка 2016 года ў Палаце дэпутатаў.

У адпаведнасці з артыкулам 138 Канстытуцыі рэферэндум быў абвешчаны, бо законапраект не набраў кваліфікаванай большасці ў дзве траціны галасоў у кожнай палаце Парламента ў другім галасаванні. Паводле вынікаў канстытуцыйнага рэферэндума большасць выбаршчыкаў (59.11%) адхіліла законапраект, у выніку чаго канстытуцыйная рэформа не ўступіць у сілу. Гэта быў трэці канстытуцыйны рэферэндум у гісторыі Італьянскай рэспублікі пасля рэферэндума 2001 года (на якім змены да Канстытуцыі былі ўхваленыя) і рэферэндума 2006 года (на якім змены былі адхіленыя).

Калі б выбаршчыкі ўхвалілі законапраект, канстытуцыйная рэформа была бы самай моцнай у Італіі пасля падзення манархіі і не ўплынула б не толькі на арганізацыю парламента, але і, на думку яго прыхільнікаў, палепшыла б слабую дзяржаўную стабільнасць краіны. Апазіцыйныя партыі падзвергнулі законапраект рэзкай крытыцы, сцвярджаючы, што ён дрэнна напісаны і дае ўраду занадта шыокія паўнамоцтвы.

Пасля таго, як першыя вынікі рэферэндума паказалі выразную перамогу апанентаў законапраекта, прэм'ер-міністр Рэнцы абвясціў аб сваім сыходзе ў адстаўку.


Verfassungsreferendum in Italien 2016 weltweit-ru.svg