Капліца Жыгімонта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Жыгімонта
Kaplica Zygmuntowska
Капліца Жыгімонта
Капліца Жыгімонта
50°03′16,12″ пн. ш. 19°56′08,12″ у. д.HGЯO
Краіна
Кракаў
Канфесія каталіцкая
Епархія Кракаўская дыяцэзія
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль рэнесанс
Будаўнік Барталамеа Берэчы
Архітэктар Барталамеа Берэчы
Заснавальнік Жыгімонт I
Дата заснавання 1519
Будаўніцтва 15191533 гады
Сайт malopolska.ru/bartlomiej…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каралеўскія саркафагі
Купал капліцы

Капліца Жыгімонта; таксама Каралеўская капліца або Ягелонская капліца — адна з дзевятнаццаці капліц, якія атачаюць Вавельскі архікафедральны касцёл у Кракаве.

Нямецкі гісторык мастацтва Аўгуст Атамар Эсенвейн (1831-1892) назваў яе ў 1867 годзе «жамчужынай Рэнесансу на паўночным баку Альпаў». Капліца з'яўляецца прыкладам чыстага фларэнційскага рэнесансу за межамі Італіі.

Пасля смерці Барбары Запальяі, першай жонкі караля Жыгімонта І Старога, кароль-удавец вырашыў пабудаваць маўзалей сваёй дынастыі. Кароль даручыў стварэнне капліцы фларэнційскаму архітэктару Барталамеа Берэчы, які прадставіў каралю першыя эскізы капліцы ў 1517 годзе. Працы пачаліся ў 1519 годзе пасля разбурэння старой капліцы Казіміра IIІ Вялікага. У 1525 г. капліца была пабудавана ў папярэднім выглядзе, у 1526 годзе быў узведзены купал, будаўнічыя работы былі скончаны ў 1531 годзе. У 1533 капліца была асвечана.

Пры будаўніцтве дойліду Берэчы дапамагалі і іншыя італьянскія майстры: Антоніа дзі Ф'езоле, Нікола Кастыльёнэ, Філіпа дзі Ф'езоле, Бернардзіна Дзанобі дэ Дж'яноціс, Джыёвані Солі, Джыёвані Чыні да Сіена і Джіёвані Марыя Падавана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца пабудавана згодна з квадратным планам. Эліптычны купал абапіраецца на васьмігранны тамбур з круглымі вокнамі. Купал пакрыты т. зв. «рыбінай лускай» (дахоўкай) з пазалочанай меднай бляхі.

Фасады падзелены пілястрамі і карнізамі. Адзіны ўваход вядзе праз аркаду з дэкаратыўнымі кратамі з боку касцёла.

Праект капліцы з'яўляецца самастойнай працай Берэчы і не мае ніводнага аналага ў Італіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kazimierz Kuczman, Wzgórze Wawelskie: Przewodnik, Państwowe Zbiory Sztuki na Wawelu, Ministerstwo Kultury i Sztuki, Zarząd Muzeów i Ochrony Zabytków, Kraków 1988, wyd. drugie.
  • Krzysztof J. Czyżewski, Królewska katedra na Wawelu. Przewodnik, Kraków 2002.