Капскія горы
Выгляд
Капскія горы | |
---|---|
![]() Капскія горы ў раёне г. Робертсан | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | Пермскі перыяд |
Даўжыня | 800 км |
Найвышэйшы пункт | 2326 м |
![]() |
Ка́пскія го́ры[1] — горы ў ПАР, на крайнім поўдні Афрыкі, якія працягнуліся ад ракі Уліфантс да горада Порт-Элізабет.
Горная сістэма складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў, сярод якіх вылучаюцца Кедравыя горы, хрыбты Лангеберг, Свартберг, Пікетберг, Кадэльберг і інш. Вышэйшым пунктам з’яўляецца гара Севенвікспуртпік (2326 м[1][2][3]). Капскія горы сфармаваліся ў верхнім палеазоі. Іх з’яўленне звязана з утварэннем протакантынента Пангея ў познім карбоне і пермскім перыядзе. Знешні выгляд гор вызначаецца спалучэннем скальных масіваў з кварцытаў і пясчанікаў і далін, утвораных гліністымі сланцамі ў чацвярцічным перыядзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́пскія го́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Ка́пские го́ры // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 365. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ка́пские го́ры // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 282. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Ка́пские го́ры // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 217. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.