Каралеўскі пфальц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пфальц (ням.: Pfalz) — умацаваная рэзідэнцыя (двор) правіцеля вобласці ў дзяржаве Каралінгаў, потым у Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пфальцы развіліся з бургаў, і пачалі распаўсюджвацца з паскарэннем працэсу феадалізацыі ў дзяржаве Каралінгаў, калі цэнтр гаспадарчага і грамадскага жыцця перамясціўся з горада ў феадальны двор. Так, кіраванне дзяржавай ажыццяўлялася з каралеўскіх двароў, а графствы (намесніцтвы кароны) пачалі атрымліваць свае назвы ад буйных феадальных двароў на іх тэрыторыі.

Пфальцы абавязкова забяспечваліся цырыманіяльнымі і культавымі памяшканнямі. Асаблівых умацаванняў не мелі, з выняткам прыгранічных, але так было толькі да сяр. 9 ст., калі пачасціліся набегі нарманаў.

Найбольш архітэктурна адметныя пфальцы ў Ахене  (руск.) (8 ст., будаваўся пры Карле Вялікім і Піпіне), Інгельхайме  (ням.) (дакончаны пры Людовіку Праведным).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Всеобщая история архитектуры. Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с. С.49—52.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]