Кардыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кардыца
грэч. Καρδίτσα
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 110,086 км²
Вышыня цэнтра
67 м
Насельніцтва
  • 38 999 чал. (2021)
Тэлефонны код
2441
Паштовыя індэксы
43100
Кардыца на карце Грэцыі
Кардыца (Грэцыя)
Кардыца
Кардыца (Грэцыя)
Кардыца

Кардыца (грэч. Καρδίτσα) — горад у Грэцыі. Знаходзіцца на вышыні 105 метраў над узроўнем мора, на паўднёвым захадзе Фесаліі, пасярод Фесалійскай раўніны, на левым беразе ракі Календыс (Καλέντζης), аднаго з прытокаў ракі Пін’ёс, і ракі Карамбаліс. На захад ад горада ўзвышаецца горны масіў Пінд. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны і аднайменнай перыферыйнай адзінкі ў перыферыі Фесаліі. Насельніцтва — 38 554 чалавекі (перапіс 2011 года). У Кардыцы знаходзіцца кафедра Фесаліятыскай і Фанарыяферсальскай мітраполіі Эладскай праваслаўнай царквы. Таксама горад з’яўляецца цэнтрам гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй Фесаліі (збожжавыя, гародніна, тытунь, бавоўна, малочныя прадукты). У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.

У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя «Кардзыца» на чыгуначнай лініі Палеафарсалас — Каламбака.

Зноскі