Карканоскія таямніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карканоскія таямніцы
Заснаваны 2011
Месцазнаходжанне
karkonoskietajemnice.pl

Карканоскія таямніцы — інтэрактыўная музейная ўстанова ў горадзе Карпач. У музеі можна пазнаёміцца з гісторыяй і легендамі, звязанымі з мясцовымі гарамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музейнай установы ўзведзены на месцы, дзе ў 2011 годзе падчас будаўнічых работ быў знойдзены артэфакт. Згаданы прадмет пазней быў названы Кульбай Духа гораў — легендарнага ўладальніка рэгіёну.

Знаходка выклікала вялікую зацікаўленасць мясцовых жыхароў і разбудзіла іх уяўленне. Артэфакт знаходзіцца ў Карканоскім музеі ў Яленяй Гуры. Даўжыня драўлянай кульбы складае больш за 2 метры, яна завершаная горным крышталём даўжынёй у 19 сантыметраў. Паводле адмыслоўцаў, артэфакт быў зроблены каля 100—200 гадоў таму.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У падвале музея наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі шукальнікаў мінералаў, знахараў і самога ўладальніка Карканошаў — Духа гор, якога часта таксама называюць Жэпюрам, або Лічыжэпай.

Музей уяўляе сабой некалькі залаў, запоўненых экспанатамі, якія рухаюцца. Дызайн музейнай установы распрацавалі сусветна вядомыя мастакі, а сама выстаўка робіць стаўку на інтэрактыўнасць[1].

Зноскі