Карл Францавіч Альбрэхт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл Альбрэхт)
Карл Францавіч Альбрэхт
Род дзейнасці дырыжор, кампазітар
Дата нараджэння 27 жніўня 1807(1807-08-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1863(1863-03-08)[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Konstantin Karlovich Albrecht[d], Eugen Maria Albrecht[d] і Q110260989?

Карл Францавіч Альбрэхт (ням.: Karl Albrecht; 27 жніўня 180724 лютага 1863) — расійскі кампазітар, дырыжор і музычны педагог нямецкага паходжання.

Карл Францавіч Альбрэхт нарадзіўся 27 жніўня 1807 года ў Познані.

Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ва Уроцлаве, у 1823 годзе скончыў курс гармоніі і кантрапункта ў вядомага капельмайстра Ёзэфа Шнабеля.

У 1825 г. паступіў у гарадскі тэатральны аркестр першым скрыпачом; у 1835 г. быў запрошаны рэпетытарам хору ў Дзюсельдорфскі тэатр пад кіраўніцтвам Юліуса Рыца. Затым зрабіўся самастойным дырыжорам опернай трупы, якая вандравала па розных гарадах Германіі.

У 1838 г. К. Ф. Альбрэхт быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург, спачатку ў якасці дырыжора аркестра Драматычнага тэатра, а пасля быў прызначаны капельмайстрам Нямецкай оперы. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў месца капельмайстра ў Рускай оперы. 27 лістапада 1842 года адбылося першае прадстаўленне оперы М. І. Глінкі «Руслан і Людміла» пад кіраўніцтвам Альбрэхта. Аркестрам Рускай оперы ён кіраваў да 1850 года.

У прамежках сваёй капельмейстерскай дзейнасці Альбрэхт дырыжыраваў усімі канцэртамі таго часу; з іх асабліва выдаваліся сімфанічныя канцэрты прыдворнай пеўчай капэлы і канцэрты Філарманічнага грамадства.

У якасці кампазітара К. Ф. Альбрэхт з'яўляецца аўтарам трох струнных квартэтаў, імшы і музыкі да балета «Горны дух», напісаных ім у 1825 годзе.

У 1850 годзе Карл Францавіч Альбрэхт быў прызначаны выкладчыкам музыкі і спеваў у Гатчынскім сірочым інстытуце, дзе і памёр 24 лютага 1863 года.

Яго сыны Яўген і Карл таксама пайшлі па шляху бацькі, абраўшы музыку сваёй прафесіяй.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]