Спіс каралёў Іерусаліма
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кароль Іерусалімскі)
Спіс манархаў Іерусалімскага каралеўства, якое існавала ў перыяд з 1099 па 1291 год.
Кароль/Каралева | Гады праўлення | Рэгент | |
---|---|---|---|
Готфрыд Бульёнскі (Абаронца Труны Гасподняй) | 1099—1100 | ||
Балдуін I | брат Готфрыда | 1100—1118 | |
Балдуін II | сваяк (магчыма, стрыечны пляменнік) Готфрыда і Балдуіна I | 1118—1131 | Еўстахій Гранье, сеньёр Сідона і Цэзарэі, канетабль Іерусаліма (Рэгент, 1123) Гільём дэ Бюр, канетабль Іерусаліма (Рэгент, 1123—1124) |
Мелісэнда і Фульк | дачка Балдуіна II і яе муж | 1131—1153 Фульк страціў уплыў пасля 1136, і памёр у 1143. Мелісэнда прадоўжыла кіраванне пасля яго. | |
Балдуін III | сын Мелісэнды і Фулька | 1143—1162, быў каранаваны ў якасці са-кіраўніка Мелісэнды 1143; атрымаў поўную ўладу ў 1153 | Мелісэнда (Рэгент і дарадца, 1154—1161) |
Амальрык I | сын Мелісэнды і Фулька | 1162—1174 | |
Балдуін IV | сын Амальрыка I | 1174—1185 | Раймунд III, граф Трыпалі (рэгент, 1174—1177) Гвіда дэ Лузіньян (рэгент, 1183—1184) |
Балдуін V | унук Амальрыка I | 1185—1186 | Раймунд III, граф Трыпалі (Рэгент, 1185—1186) |
Сібіла і віда дэ Лузіньян | маці Балдуіна V (старэйшая дачка Амальрыка I) і яе другі муж | 1186—1187 | |
Іерусалім захоплены Айюбідамі ў 1187; Сібіла памерла ў 1190, але Гвіда адмовіўся аддаваць карону; спрэчка аб праве на трон доўжылася да 1192, пасля гэтага ў руках каралёў знаходзілася толькі вузкая прыбярэжная паласа | |||
Ізабэла I | другая дачка Амальрыка I | 1192—1205 | |
разам з Конрад I Манфератскі | другі муж Ізабэлы I | 1192 | |
разам з Генры II Шампанскі | трэці муж Ізабэлы I | 1192—1197 | |
разам з Амальрыкам II Іерусалімскім | чацвёрты муж Ізабэлы I, брат Гвіда | 1198—1205 | |
Марыя Манферат | дачка Ізабэлы I і Конрада | 1205—1212 | Жан Ібелін (Рэгент, 1205—1210) |
разам з Іаан дэ Брыен | муж Марыі | 1210—1212 | |
Іаланта (Ізабэла II) | дачка Марыі і Іаана | 1212—1228 | Іаан дэ Брыен (рэгент 1212—1225) |
разам з Фрыдрыхам I Гогенштаўфенам | муж Іаланты | 1225—1228 | |
Конрад IV Гогенштаўфен | сын Іаланты і Фрыдрыха | 1228—1254 | Фрыдрых II (Рэгент, 1228—1243) каралева Аліса Кіпрская (рэгент, 1243—1246) кароль Генрых I Кіпрскі (рэгент, 1246—1253) каралева Плезанс Кіпрская (рэгент, 1253—1254) |
Конрад III Гогенштаўфен | сын Конрада II | 1254—1268 | каралева Плезанс Кіпрская (Рэгент, 1254—1261 Ізабэла дэ Лузіньян (Рэгент, 1261—1264) Гуго Антыяхійскі (рэгент, 1264—1268 (правы аспрэчваў Гуго дэ Брыен)) |
Гуго I | праўнук Ізабэлы I і Генры II, таксама кароль Кіпра пад імем Гуго III, таксама на каралеўства прэтэндавалі Гуго дэ Брыен і Марыя Антыяхійская | 1268—1284 (фактычна да 1276, з 1277 каралеўства знаходзілася ў руках Карла I Анжуйскага) | |
Карл I Анжуйскі | 1277—1285 (Праціўнік Гуго і Жана) | ||
Жан I | сын Гуго | 1284—1285 (Праціўнік Карла I Анжуйскага) | |
Генрых II | сын Гуго | 1285—1291 | |
Акра захоплена мамлюкамі ў 1291 годзе; канец Іерусалімскага каралеўства. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ришар Жан: Латино-Иерусалимское королевство