Конрад IV Гогенштаўфен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Конрад IV Гогенштаўфен
ням.: Konrad IV von Hohenstaufen
Конрад IV Гогенштаўфен
сцяг
кароль Іерусаліма
25 красавіка 1228 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад II)
Папярэднік: Іаланта Іерусалімская
Пераемнік: Канрадзін
сцяг
кароль Германіі
люты 1237 — 21 мая 1254
Папярэднік: Фрыдрых II
Пераемнік: Вільгельм Галандскі
сцяг
9-ы кароль Сіцыліі
13 снежня 1250 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад I)
Папярэднік: Федэрыга I
Пераемнік: Конрад II
герцаг Швабіі
1235 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад III)
Папярэднік: Генрых II
Пераемнік: Канрадзін
 
Нараджэнне: 25 красавіка 1228(1228-04-25)
Андрыя, Апулія, Італія
Смерць: 21 мая 1254(1254-05-21) (26 гадоў)
каля Лавела, Базіліката, Італія
Дынастыя: Гогенштаўфены
Бацька: Фрыдрых II
Маці: Іяланта Іерусалімская
Жонка: Елізавета фон Вітэльсбах
Дзеці: сын: Канрадзін

Конрад IV Гогенштаўфен (ням.: Konrad IV von Hohenstaufen; 25 красавіка 1228, Андрыя, Апулія, Італія — 21 мая 1254, каля Лавела, Базіліката, Італія) — кароль Германіі1237 года; самастойна — з 1250 года), Кароль Іерусаліма1228 года), кароль Сіцыліі1250 года), герцаг Швабіі1235 года).

Конрад быў адзіным сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена і яго другой жонкі Іаланты (Ізабелы) Іерусалімскай, якая памерла пры яго нараджэнні; ад яе Конрад атрымаў у спадчыну права на трон Іерусаліма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Конрада IV.

Пасля звяржэння старэйшага брата Генрыха быў выбраны і каранаваны рымскім каралём (1237); кіраваў у адсутнасць бацькі Германіяй. З 1240 года Конрад актыўна пачаў умешвацца ў імперскую палітыку і агітаваць князёў падтрымаць свайго бацьку. Калі Інакенцій IV, на Ліёнскім саборы ў 1245 годзе, абвясціў Фрыдрыха зрынутым, Конрад змагаўся з ландграфам цюрынгенскім Генрыхам Распэ, якога прыхільнікі абвясцілі імператарам.

Генрых разбіў Конрада IV у 1246 годзе пад Франкфуртам, але захварэў пры аблозе Ульма і памёр 16 лютага 1247 года. Тады Конраду IV прыйшлося змагацца з абраным на яго месца Вільгельмам Галандскім, які пасля смерці Фрыдрыха II, разбіў Конрада IV у бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе.

Напачатку 1252 года Конрад IV з'явіўся ў Італію, падпарадкаваў Капую, узяў і сурова пакараў Неапаль (1253) і зацвердзіўся на поўдні паўвострава. Папа Інакенцій IV узвёў супраць яго фармальнае абвінавачванне ў ерасі і адлучыў яго ад царквы.

У падрыхтоўцы да паходу ў Верхнюю Італію Конрад IV памёр ад малярыі ў ваенным лагеры каля Лавела 21 мая 1254 года.

Сэрца і яго вантробы пахавалі ў Мельфі. Цела Конрада было адвезена ў кафедральны сабор Месіны, але маланка стукнула ў сабор, і ўстаноўленае для развітання цела караля згарэла яшчэ перад пахаваннем.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 1246 года Конрад IV ажаніўся са сваёй чацвераюраднай сястрой — Елізаветай Вітэльсбах (12279 кастрычніка 1273). Яна была дачкой пфальцграфа і герцага Баварскага Атона II Яснавяльможнага (7 красавіка 120629 лістапада 1253) і Агнесы (12011267) — стрыечнай цёткі імператара Фрыдрыха II.

Пазней Елізавета выйшла замуж за Мейнхарда II (12381 снежня 1295), графа Горыцы (12571271), графа Ціроля1257 года), герцага Карынтыі і Крайны1286 года).

Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзінае дзіця — сын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Канрадзіна (25 сакавіка 125229 кастрычніка 1268), кароль Іерусаліма (як Конрад III) (12541268), кароль Сіцыліі (як Конрад II) (12541258), герцаг Швабіі (як Конрад IV) (12541268).

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).


 Папярэднік 
Фрыдрых II
  кароль Германіі 
12371254
Пераемнік
Вільгельм Галандскі
  кароль Сіцыліі 
12501254
Пераемнік
Канрадзін
 Папярэднікі 
Фрыдрых
Іаланта
  кароль Іерусаліма 
12281254