Карыятыда
Карыятыда — статуя апранутай жанчыны, якая была ўведзена ва ўжыванне старажытнагрэчаскім дойлідствам для падтрымкі антаблемента і, такім чынам, замяняла сабой калону ці пілястры.
Упершыню згадваецца Вітрувіем у яго трактаце прысвечаным Актавіяну Аўгусту.
«Так, напрыклад калі хто-небудзь у сваёй пабудове паставіць замест калон мармуровыя статуі жанчын у доўгіх адзеннях, званыя карыятыдамі, і змесціць на іх мутулы і карнізы, то цікаўным ён дасць такое тлумачэнне: пелапанескі горад Кары склаў супраць Грэцыі саюз з непрыяцелямі — персамі; пасля грэкі, са славаю заваяваўшы сабе свабоду пераможным канчаткам вайны, з агульнай згоды абвясцілі вайну карыйцам. І вось, узяўшы іх горад, перабіўшы мужчын і спустошыўшы іх дзяржава, яны адвялі іх жонак у рабства, пры гэтым не дазволіўшы ім зняць ні іх доўгіх адзенняў, ні іншых убораў замужніх жанчын не толькі для таго, каб правесці іх адзін раз у трыўмфальным шэсці, але каб яны, служачы цяжкім прыкладам рабства, пакрытыя вечнай ганьбай, відавочна плаціліся за злачынства сваіх суграмадзян. Дзеля гэтага тагачасныя архітэктары ўжылі для грамадскіх будынкаў статуі гэтых жанчын, змясціўшы іх для нясення цяжару, каб і нашчадства памятала пра пакаранне карійцыў.»
Вітрувій «10 кніг пра архітэктуру» кн.1, гл.1., 5
Калі такая статуя малюе жанчыну з кошыкам пладоў ці кветак на галаве, то яна завецца таксама канефорай. Назва, прысвоенае гэтаму архітэктурнаму матыву, паходзіць, як мяркуюць, ад дзяўчын г. Карыя у Аркадыі, якія, на святах у гонар багіні Артэміды, здзяйснялі рэлігійныя танцы з кошыкамі на галовах.
Найбольш вядомыя карыятыды антычнага часу — у порціку Эрэхтэёна на афінскім Акропалі, вядомага таксама як порцік карыятыд ці Пандрасіён, па імі німфы Пандросы, і ў скарбніцы сіфносцаў у Дэльфах.
У Сярэднявеччы карыятыды амаль зусім не ўжываліся, і зноў сталі нярэдка з'яўляцца ў архітэктуры, пачынаючы з эпохі Адраджэння. У найноўшым мастацтве карыятыдамі завуцца не толькі жаночыя фігуры, апранутыя, ці напаўаголеныя, якія падтрымліваюць бэлькі, ці якой б там ні быў выступ будынка, але і падобныя ж мужчынскія фігуры, хоць больш правільная назва апошніх — атланты.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыятыда