Касандра (паўвостраў)
Выгляд
| Касандра | |
|---|---|
| грэч. Κασσάνδρα | |
Касандра — самы заходні з трох «пальцаў» | |
| Характарыстыкі | |
| Найвышэйшы пункт | 353 м |
| Размяшчэнне | |
| 40°05′ пн. ш. 23°20′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Эгейскае мора |
| Краіна | |
| Рэгіён | Цэнтральная Македонія |
| Раён | Халкідыкі |
Каса́ндра (грэч. Κασσάνδρα), раней Палена — паўвостраў на поўначы Грэцыі, самы заходні з трох, якія ўваходзяць у буйнейшы паўвостраў Халкідыкі (два іншыя — гэта Сітанія і Афон). Адміністрацыйна ўваходзіць у склад нома Халкідыкі. Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар македонскага цара Касандра.
Ад мацерыковай часткі аддзелены каналам Патыдэя, якія быў пракапаны ў найбольш вузкай частцы перашыйка і злучае заліў Тэрмаікос з залівам Касандра. Паверхня ўзвышаная, максімальная вышыня — 353 м.
На паўвостраве развіты турызм (маюцца пляжы з блакітным сцягам, гатэльныя комплексы), развіта сельская гаспадарка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касандра (паўвостраў)
