Перайсці да зместу

Каса (інструмент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каса
Выява
Малюнак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каса — сельскагаспадарчая ручная прылада для кашэння травы, як на сена для корму жывёле, так і для выроўнівання газонаў і іншага.

Ручная каса — доўгае металічнае лязо загнутае крыху ўнутр з дзяржальняй, прымацаванай да ляза ў яго асновы (пяткі), на дзяржальні ў сярэдняй частцы ёсць ручка (цыбулька). Лязо касы мацуецца да дзяржальні драўляным клінам і металічным кальцом.

Большасць кос, што ўжываліся ў Беларусі і ўсходняй Літве, былі гэтак званымі «літоўкамі» — мелі доўгае прамое касавішча.

Мужчына з касой у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. Фота Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.

У краінах Балтыі канструкцыя касы іншая — на дзяржальні дзве ручкі, стацыянарныя, разнесеныя, даўжынёй 20—25 см.