Перайсці да зместу

Касманаўт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астранаўт Пірс Джон Селерс у адкрытым космасе падчас касмічнага палёту STS-121.

Касманаўт, ці астранаўт, — чалавек, які праводзіць выпрабаванні і эксплуатацыю касмічнай тэхнікі ў касмічным палёце[1].

Паняцце касмічнага палёту ў розных краінах рознае. Паводле класіфікацыі Міжнароднай федэрацыі аэранаўтыкі (ФАІ), касмічным лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 100 км. Паводле класіфікацыі Ваенна-паветраных сіл ЗША (ВПС ЗША, United State Air Forces, USAF), касмічным палётам лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 50 міль (80 км 467 м). У Расіі ж касмічным палётам завецца арбітальны палёт, — гэта значыць апарат павінен зрабіць хоць бы адзін віток вакол Землі. Менавіта таму агульная колькасць касманаўтаў адрозніваецца ад крыніцы да крыніцы.

Касманаўт на МКС

На 31 снежня 2010 года налічвалася 517 чалавек, якія здзейснілі арбітальны касмічны палёт; 7 чалавек[2][3][4][5], якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 100 км (класіфікацыя ФАІ); 6 чалавек, якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 50 міль, але ніжэй 100 км (класіфікацыя ВПС ЗША).

Сярод касманаўтаў 56 жанчын.

Па даных на 1 мая 2009 года, касманаўты планеты правялі за межамі Землі звыш 10 000 чалавека-дзён [6], уключаючы больш 100 чалавека-дзён выхадаў у адкрыты космас. Прадстаўнікі 36 краін пабывалі на арбіце Зямлі (Гл. Першыя палёты касманаўтаў розных краін свету, табліца).

Дзяржавы, грамадзяне якіх упершыню пабывалі ў космасе.

Зноскі

  1. Космонавт(недаступная спасылка) (БСЭ)
  2. Алан Шэпард пазней здзейсніў арбітальны касмічны палёт, аблёт Месяцы і пасадку на яго ў рамках місіі «Апалон-14» (камандзір экіпажа)
  3. Вірджыл Грысам таксама пазней здзейсніў арбітальны касмічны палёт, «Джэміні-3»
  4. Васіль Лазараў і Алег Макараў здзейснілі незапланаваны субарбітальны палёт, карабель не выйшаў на арбіту па прычыне аварыі носьбіта
  5. Тры чалавека са згаданых сямі ляталі не на касмічных караблях, а на самалётах-ракетапланах North American X-15 (1963) і SpaceShipOne (2004)
  6. Сумарны налёт касманаўтаў на КК розных тыпаў. — з сайта Аляксандра Анікеева: Пілатуемая касманаўтыка ў лічбах і фактах Архівавана 30 снежня 2006.. (руск.)