Перайсці да зместу

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана
Краіна
Тып арганізацыі NASA facility[d], касьмічны цэнтр[d], навукова-даследчы інстытут[d] і навукова-даследчы цэнтр[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1 лістапада 1961[1][2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 200 чал.
Матчыная арганізацыя Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы
nasa.gov/johnson/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана (англ.: The Lyndon B. Johnson Space Center, JSC) — цэнтр NASA па распрацоўцы пілатуемых касмічных караблёў, навучанню астранаўтаў і падрыхтоўцы пілатуемых касмічных палётаў, цэнтр кіравання і кантролю за касмічнымі палётамі. Цэнтр уяўляе сабой комплекс са 100 будынкаў на тэрыторыі плошчай 656 гектараў на паўднёвы ўсход ад Х’юстана.[3] У цэнтры праходзяць падрыхтоўку як астранаўты ЗША, так і астранаўты краін-партнёраў. Першапачаткова цэнтр зваўся «Цэнтр пілатуемых касмічных палётаў» (англ.: Manned Spacecraft Center) і быў пабудаваны ў 1963 годзе на зямлі, перададзенай кампаніямі Humble Oil і Refining Company Універсітэту Райса пры ўмове, што той выступіць у ролі часовага пасродніка і прапануе гэтыя землі NASA[4], што ўніверсітэт і зрабіў у 1960 годзе. 19 лютага 1973 года цэнтр быў пераназваны ў гонар экс-прэзідэнта ЗША, выхадца Тэхаса, Ліндана Джонсана.[5]

Boeing 747 перавозіць шатл «Чэленджэр». Унізе — будынкі касмічнага цэнтра імя Ліндана Джонсана

Зноскі

  1. ↑ https://www.nasa.gov/wp-content/uploads/2015/07/historical_narrative.pdf — С. 2.
  2. ↑ https://www.nasa.gov/johnson/
  3. ↑ NASA. Lyndon B. Johnson Space Center(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  4. ↑ Rice Fact and Fiction: What’s Your Rice Historical IQ? (англ.)(недаступная спасылка). Rice University. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 11 красавіка 2011.
  5. ↑ Houston Space Center Is Named for Johnson. New York Time. 20 лютага 1973. p. 19.