Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вамбяжыцы)
Славутасць | |
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
50°29′24″ пн. ш. 16°27′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Świdnica[d][1] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснавання | 1723 |
Сайт | wambierzyce.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Андрэя — касцёл ў вёсцы Вамбяжыцы, Польшча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл быў пабудаваны на пачатку XVIII стагоддзя ў стылі барока. Храм быў ўз’ведзеная на месцы драўлянай капліцы з XIII стагоддзя. У 1677 годзе тагачасны ўладальнік Ян з Ратна вырашыў пабудаваць у гэтым месцы малы Ерусалім. Храм быў кансэкраваны ў 1720 годзе.
Пры святыні дзейнічаў францысканскі ордэн. Ад канца XVІІ да XІX стагоддзяў па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка гарадка Данеля фон Остэрбэрга ў Вамбяжыцах была пабудаваная Кальварыя, у склад якой уваходзілі, між іншым, 100 капліц і 12 брам.
У 1936 годзе касцёл атрымаў тытул малой базілікі.
У 1945 годзе Вамбяжыцы былі далучаныя да Польшчы, а іх жыхары дэпартаваныя ў Германію.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл пабудаваны паводле ўзору храма цара Саламона. У яе вядзе манументальная каменная лесвіца. Агулам 56 прыступак, яны падзеленыя на тры часткі. Кожная з іх мае сімвалічнае значэнне. Вялізарная лесвіца была дабудаваная да касцёла ў 1724 годзе.
Інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны ў стылі барока. Там знаходзіцца шмат карцін, скульптураў і іншых помнікаў сакральнага мастацтва.
Найбольш вядомай і каштоўнай з’яўляецца цудатворная фігура Маці Божай з дзіцяткам, зробленая з дрэва ліпы. Фігуру называюць Вамбяжыцкай каралевай сем’яў[2].