Катамаран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Катамаран на вёслах
Паром-катамаран

Катамаран — 1) плыт для кароткіх зносін і рыбнай лоўлі ў народаў азіцякага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, а таксама астравоў Ціхага акіяна і Паўднёвай Амерыкі. Перамяшчаецца з дапамогай вёслаў або ветразяў. 2) Невялікае грабное або ветразевае судна з некалькіх выдзеўбаных і завостраных з канцоў бярвён, злучаных масткамі. 3) Сучаснае марское або рачное судна (грузавое, рыбалоўнае, пасажырскае, буксірнае, спартыўнае) з двума злучанымі (палубай або фермамі) у верхняй частцы паралельнымі карпусамі. Мае добрую ўстойлівасць і мараходныя якасці, вялікую палубу. Катамаран называецца таксама аднакорпуснае судна з паплавамі-балансірамі па баках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.