Катастрофа Х-32 Бекас у Росі (2011)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катастрофа Х-32 Бекас у м. Рось
Агульныя звесткі
Дата 9 ліпеня 2011
Час 18:06:34 (15:06:34 UTC)
Характар авіяцыйнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі (катастрофа)
Прычына Чалавечы фактар (памылка пілота)
Месца пасёлак Рось, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць
Каардынаты 53
Паветранае судна
Мадэль звышлёгкі самалёт «Бекас» Х-32-912
Авіякампанія ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс»
Пункт вылету ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» Пружаны
Бартавы нумар 03182
Дата выпуску 26 лютага 2008[1]

Катастрофа Х-32 Бекас у пасёлку Рось — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 9 ліпеня 2011 году ў п. Рось Ваўкавыскага раёну.

Абставіны[правіць | правіць зыходнік]

9 ліпеня 2011 аднаматорны двухмесны самалёт «Бекас» Х-32-912 авіяцыйнага атраду ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» па заяўцы Ваўкавыскага РАУС удзельнічаў у пошуках зніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёну. Ён прыляцеў з аэрадрому Клепачы[2] (Пружанскі раён Брэсцкай вобл.) ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савету Ваўкавыскага раёну, дзе ўзяў на борт супрацоўніка МУС, які ўдзельнічаў у пошуках жанчыны. Пасля выканання задання камандзір паветранага судна вярнуўся на пляцоўку ў Мачуліне для высадкі пасажыра.

Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базаваньня ў Клепачы, а 17:00 пілот вылецеў, аднак у парушэнне палётнага задання накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось[3]. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манэўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананні аднаго з левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, размешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкненьня пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Самалёты Х-32 Бекас выпускае ўкраінская фірма «Ліліенталь». Сэрыйна выпускаецца з 1993 году. Лёгкі шматмэтавы двухмесны самалёт. Максімальная хуткасць — 180 км/г, максімальная вышыня палёту — 4 км.

За апошнія гады ў Беларусі, Расіі і Ўкраіне зафіксаваныя 4 выпадкі крушэння самалётаў БЕКАС Х-32. Ва ўсіх выпадках пілёты гінулі[4].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Пілёт — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 г; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранага судна — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэнняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым не меў[5].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Следства разглядала тры вэрсіі:

  • знешняе ўзьдзеянне
  • няспраўнасці паветранага судна
  • чалавечы фактар[6]

Было ўстаноўлена, што пілот у парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі манэўраваў на хуткасцяў меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манэўры з вугламі крэну болей максымальна дапушчальных[7]. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасці і памылкі камандзіра самалёта, дапушчанай на малой вышыні, недастатковай для выхаду ў гарызантальны палёт[8].

Зноскі

  1. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 8
  2. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 6
  3. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 6
  4. У Ваўкавыскім раёне пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт. Пілот загінуў // Наша Ніва
  5. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 6
  6. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 22
  7. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 24-28
  8. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 29

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]