Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя
Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 6 лістапада 2022 |
Час | 08:53[1] |
Месца | возера Вікторыя, Танзанія |
Загінулыя | 19 |
Параненыя | 24 |
Паветранае судна | |
Мадэль | ATR 42-500 |
Авіякампанія | Precision Air |
Пункт вылету | Дар-эс-Салам |
Прыпынкі ў дарозе | Мванза |
Пункт прызначэння | Букоба |
Рэйс | 494 |
Пасажыры | 39 |
Экіпаж | 4 |
Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 6 лістапада 2022 года. Самалёт ATR 42-500, які выконваў рэйс 494 з 39 пасажырамі і 4 членамі экіпажа, пацярпеў крушэнне на возеры Вікторыя пры заходзе на пасадку ў аэрапорт горада Букоба ў Танзаніі[2][1].
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]Пацярпелым самалётам быў ATR 42 з серыйным нумарам 819 і рэгістрацыйным 5H-PCD[3]. Здзейсніў свой першы палёт 16 жніўня 2010 года і неўзабаве перададзены кампаніі Precision Air. Абсталяваны двума турбавінтавымі рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW100[1][4].
Экіпаж і пасажыры
[правіць | правіць зыходнік]Склад экіпажа рэйса 494 быў такім[5]:
- Камандзір паветранага судна (КПС) — Бурухані Бубага (англ.: Buruhani Bubaga);
- Другі пілот — Пітэр Адхіамба (англ.: Peter Odhiambo);
- 2 бортправаднікі.
Адзін з пасажыраў і другі пілот былі кенійцамі, усе астатнія на борце — грамадзяне Танзаніі.
Катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Рэйс 494 вылецеў з Дар-эс-Салама ў Букобу з прыпынкам у Мванза. Самалёт упаў у возера Вікторыя пры спробе прызямліцца на аэрадроме. Машына амаль цалкам пагрузілася ў ваду, на паверхні быў бачны толькі яе хвост[2]. З 43 чалавек, якія знаходзіліся на борце, 19 загінулі[6].
Хутка да месца здарэння прыбылі ратавальнікі і рыбакі, спрабуючы выратаваць людзей з пастцы ўнутры самалёта. Супрацоўнікі экстранных службаў падтрымлівалі сувязь з пілотамі і імкнучыся падцягнуць самалёт бліжэй да берага з дапамогай вяровак[2][6][7].
Расследванне
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ер-міністр Танзаніі Касім Маджаліва распарадзіўся правесці расследаванне катастрофы. Да расследавання далучыліся Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Танзаніі, Французскае бюро па расследаванні і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі, тэхнічныя кансультанты з кампаніі-вытворцы самалёта ATR[8][9].
Зноскі
- ↑ а б в ASN Aircraft accident ATR 42-500 5H-PWFBukoba airport (BKZ) . Aviation Safety Network. Праверана 6 November 2022.
- ↑ а б в Dausen, Nuzulack (6 November 2022). "Passenger plane crashes into Lake Victoria in Tanzania". Reuters. Праверана 6 November 2022.
- ↑ Charlotte Seet. Precision Air ATR 42 Crashes Into Lake Victoria (англ.). Simple Flying (6 лістапада 2022). Праверана 6 лістапада 2022.
- ↑ 5H-PWF Precision Air ATR 42 (англ.). Planespotters. Праверана 6 лістапада 2022.
- ↑ Precision Air crash: Kenyans among 19 killed in Tanzania (англ.). The East African (8 лістапада 2022). Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ а б "Tanzanian Precision Air plane crashes into Lake Victoria". BBC News. 2022-11-06. Праверана 2022-11-06.
- ↑ Idris Mukhtar, Lauren Said-Moorhouse, Larry Madowo. Three dead after commercial aircraft crashes into Lake Victoria in Tanzania (англ.). CNN (6 лістапада 2022). Праверана 6 лістапада 2022.
- ↑ French investigators head to Tanzania to help probe plane crash (англ.). Al Jazeera (7 лістапада 2022). Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Leo Sands (2022-11-07). "Tanzania investigating crash landing into Lake Victoria that killed 19". The Washington Post. 0190-8286. Праверана 2022-11-08.