Перайсці да зместу

Катафракт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Катафракты, або клібанарыі (ад грэч. kataphraktoi, klibanarioi) — від кавалерыі ў Рымскай імперыі, потым у Візантыйскай імперыі. Спалучалі ўзбраенне (кап'ё, лук) і тактыку, характэрныя як для цяжкой, так і для лёгкай кавалерыі.

Уведзены ў 2 ст. імператарам Траянам, шырока ўжываліся на усходзе Рымскай імперыі, у т. л., супраць парфян, потым супраць кавалерыі Сасанідскай Персіі. У познім 6 ст. атрымалі страмёны, што павялічыла іх вартасць як цяжкой кавалерыі.