Кафедра (падраздзяленне ўніверсітэта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кафедра (грэч. καθέδρα «сядалішча; сядзенне») — асноўнае аб’яднанне навукова-выкладчыцкага складу ВНУ па адной ці некалькім роднасным навучальным дысцыплінам; з’яўляецца адміністрацыйна-структурным складнікам ВНУ. Ажыццяўляе навуковую, навукова-даследчую і навукова-тэхнічную дзейнасць па пэўнаму кірунку[1].

Загадчыкам кафедры, як правіла, з’яўляецца прафесар, вядомы вучоны. Акрамя таго, кафедра разумеецца як самастойная навуковая вобласць, як прадмет выкладання ў ВНУ або як прадмет вывучэння ў навукова-даследчай.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Грецизмы в восточнославянских языках(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2023. Праверана 4 кастрычніка 2023.