Каістр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каістр (стар.-грэч.: Κάϋστρος) — у грэчаскай міфалогіі рачны бог. Храм герояў Каістрыя і Асія знаходзіўся побач з Нісай і мясцовасцю Цытрына ў Іоніі[1].

Паводле Сервія, Ахіл закахаўся ў забітую ім амазонку Пенфесілею, авалодаў ёй, і яна нарадзіла ад яго сына Каістра.[2] Паводле Паўсанія, рака Каістр — бацька Эфеса, эпаніма горада[3]. У Аскалоне Каістр ажаніўся з Дэркето, у іх нарадзілася Семіраміда[4] (у іншых крыніцах бацькам Семіраміды названы нейкі сірыец).

Зноскі

  1. Страбон. Геаграфія XIV 1, 45 (стар.650)
  2. Сервій. Каментарый да «Энеіды» Вергілія. XI. 661.
  3. Паўсаній. Апісанне Элады VII 2, 8
  4. Вялікі Этымалогік, пад словам Κάϋστρος (цыт. паводле: Лексікон Рошэра)