Каўказскія Мінеральныя Воды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каўказскія Мінеральныя Воды — група курортаў у Стаўрапольскім краі (Расія) — Есентукі, Жалезнаводск, Кіславодск, Пяцігорск, Мінеральныя Воды.

Размешчаны ў межах Стаўрапольскага ўзвышша і паўночных схілаў Вялікага Каўказа. Звыш 130 мінеральных крыніц і вялікія запасы глею (Тамбуканскае возера). Каўказскія Мінеральныя Воды — адзін з найстарэйшых (з 1803) курортных раёнаў Расіі. У горадзе Мінеральныя Воды размешчаны буйны міжнародны аэрапорт.

Афіцыйная гісторыя Каўказскіх Мінеральных вод бярэ пачатак з 24 красавіка 1803 года, калі быў падпісаны Рэскрыпт Аляксандра I «Аб прызнанні дзяржаўнага значэння Каўказскіх Мінеральных Вод і неабходнасці іх уладкавання».