Кейт Аптан
Кейт Аптан | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Katherine Elizabeth Upton |
Род дзейнасці | мадэль, актрыса |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1992[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jeff Upton[d] |
Маці | Shelley[d][2] |
Муж | Justin Verlander[d] |
Альма-матар | |
Сайт | kateupton.com (англ.) |
![]() |
Кэтрын Элізабет Аптан (англ.: Katherine Elizabeth Upton; нар. 10 чэрвеня 1992, Сент-Джозеф, Мічыган, ЗША) — амерыканская мадэль і актрыса.
У 2008 годзе Аптан паспяхова прыняла ўдзел у кастынгу і падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам «Elite Model Management». Пазней яна пераехала ў Нью-Ёрк, дзе падпісала кантракт з іншым мадэльным агенцтвам — «IMG Models». У 2011 годзе Аптон стала рэкламным тварам кампаніі «Beach Bunny Swimwear», якая вырабляе купальнікі.
У 2011 годзе часопіс «Esquire» прысвоіў Аптан тытул дзяўчыны лета 2011 года — «The Woman of the Summer». У тым жа годзе яна ўпершыню з’явілася ў часопісе «Sports Illustrated Swimsuit Issue» у рубрыцы «Навічок года», а ў 2012 годзе было абвешчана, што яе фатаграфія ўпрыгожыць вокладку аднаго з выпускаў гэтага часопіса.
У 2014 годзе разам з Тоні Хейлам знялася ў відэакліпе гурта Lady Antebellum «Bartender». У тым жа годзе часопіс «FHM» змясціў Аптан на 18 месца ў спісе самых сэксуальных жанчын свету, а амерыканскі часопіс «People» у снежні таго ж года назваў яе «Самай сексуальнай жанчынай года».
У 2014 годзе Аптон знялася ў ролі Афіны ў рэкламе гульні Game of War, распрацаванай каліфарнійскай кампаніяй Machine Zone. У канцы жніўня 2014 года фатаграфіі аголенай Аптан і некалькіх іншых знакамітасцяў патрапілі ў Інтэрнэт.
У 2018 годзе Кейт Аптан была прызнана самай сэксуальнай жанчынай планеты па версіі часопіса «Maxim».