Кельт (археалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Бронзавы кельт
Кельты альмекаў (у англійскай тэрміналогіі)

Кельт або мэтаг (састар.) (англ.: celt, socketed axe, socketed axe, ням.: Tüllenbeil) — разнавіднасць бронзавай сякеры і матыкі з утулкай на месцы абуха, накіраванай перпендыкулярна да ляза, у якую ўсоўваецца каленчатая або прамая дзяржальня.

У мінулым у заходняй археалогіі гэтым тэрмінам пазначаліся любыя сякеры, цеслы або матыкі з каменя або бронзы. Цяпер у англійскай археалагічнай тэрміналогіі гэта назва захавалася для клінаватых шліфаваных каменных сякер, якія не маюць адтуліны для дзяржальні. Асобна сярод іх вылучаецца тып сякер, характэрны для неалітычнай культуры лінейна-стужачнай керамікі (англ.: shoe-last celt, літаральна — кельт у форме абутковай калодкі, ням.: Shuhleistenkeil — той жа сэнс).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]