Перайсці да зместу

Келімуту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai (на пярэднім плане) і возера Tiwu Ata Polo (на заднім плане)

Келімуту (індан.: Kelimutu) — вулкан на інданезійскім востраве Флорэс вышынёй у 1639 м., вядомы сваімі кратэрнымі азёрамі, якія час ад часу змяняюць колер.

Прычына такой геалагічнай анамаліі кратэра Келимуту — мінералы, якія ляжаць на дне кожнага з азёр, паступова раствараюцца ў вадзе і афарбоўваюць яе. Пры гэтым каляровыя пераходы адбываюцца незалежна адзін ад аднаго.

Вулкан і азёры — гэта толькі малая частка нацыянальнага парку Келімуту, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Штогод палюбавацца на унікальныя прыродныя аб’екты прыязджаюць некалькі тысяч турыстаў.

Назва кожнага возера адлюстроўвае звязаную з ім легенду:

  • Самае заходняе з азёр, размешчана прыкладна ў 1,5 км ад двух астатніх, называецца Ціву-Ата-Мбупу (індан.: Tivu-Ata-Mbupu, «возера даўніны»), у якім, паводле легенды, знайшлі прытулак душы тых, хто годна пражыў сваё жыццё і загінуў ад старасці. Возера сімвалізуе мудрасць і веды пажылых людзей, якія прыходзяць толькі з узростам.
  • Назва цэнтральнага возера — Ціву-Нуа-Муры-Кух-Тай (індан.: Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai, «возера юнакоў і дзяўчат»), у яго, паводле легенды, сыходзяць нявінныя душы тых, хто загінуў маладымі. Гэта возера часцей за ўсе змяняе колер, за апошнія дваццаць шэсць гадоў гэта здаралася дванаццаць разоў.
  • Нарэшце, трэцяе возера Ціву-Ата-Пола (індан.: Tivu-Ata-Polo, «зачараванае возера» або «возера злых душ») паводле легенды, служыць вечнай вязніцай для душ зладзеяў.

Паводле апошніх звестак, возера Tivu-Ata-Mbupu цяпер афарбавана ў чорны колер, хоць яшчэ нядаўна было зялёным, возера Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai мае насычаны зялёны колер, а возера Tivu-Ata-Polo — карычневае. Яшчэ некалькі гадоў таму яны былі белымі, бірузовымі і чырвонымі. У лістападзе 2009 года вады азёр афарбаваліся ў чорны, бірузовы і карычневы колеры, а ўжо ў ліпені 2010 года Tivu-Ata-Mbupu мела бутэлькава-зялёны колер, Tivu-Nua-Muri-Kooh-Tai афарбавалася ў бірузовы колер, а Tivu-Ata-Polo мела колер зялёнага моху.