Керым Курбаннепесаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Керым Курбаннепесаў
(туркм.: Kerim Gurbannepesow)
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, перакладчык
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1929(1929-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1988(1988-09-01) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Керым Курбаннепесаў (туркм.: Kerim Gurbannepesow) (18 кастрычніка 1929, паселішча Гёкдэпе, Туркменская ССР — 1 верасня 1988), Ашгабат) — туркменскі пісьменнік, перакладчык. Народны пісьменнік Туркменскай ССР (1967). Дзяржаўная прэмія Туркменскай ССР імя Махтумкулі (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і калгасніка. Бацька Керыма загінуў на фронце. У трынаццацігадовым узросце, застаўшыся разам з чатырма малодшымі братамі і сястрычкамі, стаў фактычна галавой сям’і. Працаваў у калгасе, раённым бібліятэкарам, будаваў Тэджанскае вадасховішча, служыў у войску. У 1961 годзе скончыў Туркменскі ўніверсітэт (Ашхабад)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1946 года, вершы Курбанепесава рэгулярна з’яўляюцца на старонках рэспубліканскіх маладзёжных газет, сатырычнага часопіса «Токмак». У 1949 годзе ў маскоўскім часопісе «Змена» публікуецца яго верш «Калгасчы гыз» («Дзяўчына з калгаса»). Першы зборнік вершаў — «Крыніца маёй сілы» («Гүйҗүмің гөзбашы», 1951)[2].

Паэзія Курбаннепесава эмацыйная, афарыстычная і рамантычна прыўзнятая, блізкая народнай творчасці. Паэма «Дзед Таймаз» («Таймаз баба», 1960) — лірыка-эпічнае палатно з народнага жыцця. Паэма «Сорак» («Кырк», 1967) — разважанне пра асобу паэта, пра мастацтва слова, пра сэнс жыцця, пра грамадзянскія ідэалы[3].

У 1974 годзе выйшаў яго аповед у вершаванай форме «Зачыненая» — пра дзяўчыну Огультерек, якая пакутуе на МЛД. У аповедзе апісваецца тое, як негаворачая і нерухомая дзяўчына спрабуе кантактаваць з навакольнымі пры дапамозе вачэй і мімікі і пра яе цяжкія выпрабаванні.

Перакладаў з рускай, англійскай, італьянскай, бенгальскай, турэцкай, персідскай на туркменскую мову творы А. Пушкіна, Н. Някрасава, У. Уітмена, Н. Хікмета, Алішэра Наваі і інш. Творы самога К. Курбаннепесава перакладзены на шэраг моў. Аўтар папулярных песень.

На Алеі натхнення у цэнтры Ашхабада ўсталяваны бюст Керыма Курбаннепесава.

Зноскі

  1. Курбаннепесов Керим. Краткая литературная энциклопедия. Фундаментальная электронная энциклопедия.(недаступная спасылка)
  2. Владимир Зарембо.. Керим Курбаннепесов: «Уходя, оставьте свет!». Туркменистан. Золотой век (3 мая 2021).
  3. Молдавский Дм. На ладони пустыни // Знамя. — М.: 1973. — № 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]