Кобрынскі сабор (1626)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кобрынскі сабор — сабор грэка-каталіцкага (уніяцкага) вышэйшага і сярэдняга кліра на чале з І. В. Руцкім, які адбыўся ў 1626 годзе у Кобрыне. Кобрынскі сабор прыняў пастанову пра адкрыццё уніяцкай семінарыі для падрыхтоўкі духавенства (існавала ў 1650-я гады пры Мінскім базыльянскім кляштары), асудзіў сімонію (набыццё царкоўных пасад за грошы), пацвердзіў аўтаномію базыльянскага ордэна ў царкве і забараніў вышэйшаму беламу духавенству займаць у ім пасады. Сабор абавязаў епіскапаў і протаархімандрыта (генерала) базыльян даваць штогадовыя справаздачы мітрапаліту, а апошняга — Кангрэгацыі прапаганды веры ў Рыме. Было вырашана склікаць агульныя царкоўныя саборы кожныя 4 гады.

У 1629 г. Папа Урбан VIII зацвердзіў рашэнні Кобрынскага сабору з шэрагам змен і прапаноў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]